Банкамат накрыў злодзеяў банкам

Источник материала:  
Перакладчык не вытрымаў...

Двухгадзiннае выступленне лiвiйскага лiдара Муамара Кадафi на Генасамблеi ААН адабрала ўсе сiлы ў ягонага асабiстага перакладчыка, пiша газета New York Post.

Пасля 75 хвiлiн перакладу сiнхранiст выгукнуў па-арабску: "Я больш не магу!" i страцiў прытомнасць. Апошнiя 20 хвiлiн выступлення Кадафi перакладалiся кiраўнiком арабскай секцыi пры ААН Рашай Аджальякiн.

Як паведамiў газеце iншы перакладчык, сведка iнцыдэнту, сiнхранiст, якi перакладаў Кадафi, "проста здаўся". "Я бачыў такое ўпершыню за 25 гадоў", — адзначыў суразмоўца карэспандэнта.

Выступленне Кадафi значна перавысiла 15-хвiлiнны рэгламент. Лiдар лiвiйскай рэвалюцыi, захапiўшыся, часта гаворыць поста нелагiчна, невыразна, часам пачынае гутарыць як бы сам з сабой. Вытрымаць такую гаворку сапраўды няпроста, асаблiва ўлiчваючы тое, што, паводле правiлаў ААН, любы даклад перакладаюць два чалавекi, якiя змяняюцца кожныя 20 хвiлiн, бо сiнхронны пераклад патрабуе высокай канцэнтрацыi ўвагi.

Звычайна кiраўнiкi дзяржаў i ўрадаў, а таксама iншыя прадстаўнiкi дзяржаў-членаў Аб'яднаных Нацый падчас выступленняў у ААН карыстаюцца паслугамi афiцыйных перакладчыкаў арганiзацыi, дзе афiцыйнымi лiчацца шэсць найбольш распаўсюджаных у свеце моў — англiйскай, арабскай, iспанскай, кiтайскай, рускай i французскай. У прыватнасцi, у арабскай службе перакладу ААН працуюць 25 высокаквалiфiкаваных перакладчыкаў-сiнхранiстаў.

Аднак Кадафi настаяў на ўласных перакладчыках, спасылаючыся на тое, што будзе гаварыць на адным з дыялектаў арабскай. Як потым высветлiлася, сваё выступленне лiвiйскi лiдар рабiў на класiчнай арабскай.

Сiнхранiст — не адзiная ахвяра выступлення Кадафi: так, прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка з-за затрымкi не трапiў на прыём да Барака Абамы.

Банкамат накрыў злодзеяў банкамБанкамат накрыў злодзеяў банкам Спроба рабавання банкамата скончылася для двух бельгiйскiх злачынцаў трагедыяй. Як паведамляецца, у бельгiйскiм горадзе Дзiнан два зладзеi прабралiся ў аддзяленне гарадскога банка, каб забраць грошы з банкамата.

Праўда, для рабавання яны абралi даволi радыкальны метад: злачынцы вырашылi не сядзець круком над банкаматам з адвёрткамi i кусачыкамi, а паспрабаваць дабрацца да грошай, якiя захоўвалiся ў iм, з дапамогай дынамiту. Аднак — перабралi: ад выбуху амаль цалкам абвалiўся будынак банка, завалiўшы iх абломкамi столi i сценаў.

Палiцэйскiя, якiя прыехалi на месца здарэння, выцягнулi з-пад завалу аднаго са злачынцаў — ён атрымаў раненнi, несумяшчальныя з жыццём, i памёр па дарозе ў бальнiцу. Цела другога няўдачлiвага рабаўнiка выратавальнiкi не могуць знайсцi i дагэтуль. Падчас далейшага разбору завалу яны дабралiся i да злашчаснага банкамата. Як высветлiлася, ад выбуху ён практычна не пацярпеў.

Паводле слоў мэра Дзiнана Рычарда Фурно, гульня першапачаткова не была вартая свечак: у банкамаце, рабаванне якога каштавала жыцця прынамсi аднаму з рабаўнiкоў, знаходзiлася ўсяго каля 180 тыс. еўра.

Жыхар ПАР ажанiўся з 4 жанчынамi адначасова   Незвычайнае вяселле прайшло ў мiнулую суботу каля паўднёваафрыканскага горада Ледысмiт — мужчына ажанiўся з чатырма жанчынамi адначасова, паведамляюць брытанскiя СМI.

На цырымонii, дзе прысутнiчалi некалькi сотняў людзей, 44-гадовы Мiльтан Мбхеле пацалаваў усiх сваiх жонак, апранутых у прыгожыя белыя сукенкi, i надзеў кожнай на палец заручальны пярсцёнак. Затым жанiх ганарлiва парассаджваў дзяўчат у шыкоўным белым лiмузiне i павёз да сябе дамоў.

Законы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi дазваляюць палiгамные шлюбы. Нават прэзiдэнт краiны Джэйкаб Зуму мае тры жонкi. I ўсё ж, нягледзячы на тое, што шматжэнства распаўсюджана ў такiх плямёнах, як Зулу i Свацi, жанiцьба з некалькiмi жанчынамi адначасова здараецца даволi рэдка.

Па словах М. Мбхеле, менэджара сярэдняга звяна, жаданне ўзаконiць адносiны адразу з усiмi сяброўкамi было выклiкана магчымасцю зэканомiць на арганiзацыi свята. Пры гэтым адна з нявест выходзiла замуж за мiстэра Мбхеле паўторна: 12 гадоў таму яны ўжо абменьвалiся клятвамi вернасцi, пасля чаго жылi шчаслiва i нарадзiлi на свет 11 дзяцей. "Я хацеў, каб яна была шчаслiвая, — сказаў жанiх пра сваю першую жонку, якой падарыў на вяселле залаты гадзiннiк. — Я падумаў, што яна будзе радая, калi я ажанюся з ёй у другi раз, бо збiраўся ўзяць у жонкi яшчэ трох. Падумаў, што гэта яе неяк суцешыць".

Як паведамляецца, астатнiм яго жонкам па 24 i 23 гады. Усе яны кахаюць свайго мужа i змiрылiся з тым, што не будуць адзiнымi. Пры гэтым жонкi будуць жыць асобна адна ад адной.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика