Імпартнае пiва саступiла беларускаму

Источник материала:  

Падчас закрытай дэгустацыi найбольш распаўсюджаных у айчынным гандлi гатункаў пiва беларуская прадукцыя была прызнаная лепшай у 8 з 10 груп. Аб гэтым паведамiла прэс-сакратар канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Iрына Гусева.

Усяго ў дэгустацыi паўдзельнiчалi 44 узоры пiва беларускiх, расiйскiх, украiнскiх i германскiх вытворцаў. Прычым для "чысцiнi эксперыменту" была вызначаная ўмова — кожны з гатункаў спецыялiсты i звычайныя спажыўцы маглi пакаштаваць толькi ў закрытых, без этыкетак, бутэльках, якiм загадзя былi прысвоеныя пэўныя нумары. Вынiкi ж былi даволi нечаканымi — беларуская прадукцыя прызнаная лепшай "за яўнай перавагай".

У прыватнасцi, у групе "Пiва светлае 10 %" перамагла марка "Алiварыя дзясятка", у групе "Пiва светлае 11 %" — "Гёсэр" пiваварнай кампанii "Сябар", у групе "Пiва светлае 12 %" — "Алiварыя залатое", у групе "Пiва светлае 14 %" — "Александрыя", у групе "Пiва светлае пшанiчнае нефiльтраванае" — "Алiварыя белае золата", у групе "Пiва цёмнае 12 %" — "Лiдскае аксамiтнае", у групе "Пiва цёмнае 14 %" — "Алiварыя Траецкае", у групе "Пiва цёмнае 18—20 %" — "Портэр Брэсцкi". У сваю чаргу замежныя вытворцы наперадзе ў дзвюх намiнацыях: "Безалкагольнае пiва" ("Абалонь", Украiна") i "Пiва цёмнае пшанiчнае нефiльтраванае" ("Паўланер", Германiя). Пры гэтым, заўважыла Iрына Гусева, вытворчасць таго ж пшанiчнага пiва — пакуль яшчэ новы напрамак у пiваварнай галiне Беларусi.

Сяргей ГРЫБ.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика