Разам... Не толькi на здымку

Источник материала:  

Дзякуй!

Гора заўжды, вiдаць, прыходзiць нечакана: атрымаўшы вестку пра смерць сястры, я (мама ў бальнiцы, уся астатняя радня раскiдана за межамi Беларусi) не ведала, што рабiць. З мужам i дачкой мы, спустошаныя, разгубленыя, прыехалi ў горад Бяроза, дзе жыла нябожчыца. А што далей? Куды кiдацца, з чаго пачынаць?

Разам... Не толькi на здымку

  На наша шчасце першы ж вайсковец, да якога звярнулiся на вакзале (Лена была капiтанам медыцынскай службы), ведаў пра нашу бяду — дапамог дабрацца да вайсковай часцi. А далей...
На наша шчасце першы ж вайсковец, да якога звярнулiся на вакзале (Лена была капiтанам медыцынскай службы), ведаў пра нашу бяду — дапамог дабрацца да вайсковай часцi. А далей...

Сястра па стане свайго здароўя ўжо сем гадоў не працавала, але, нягледзячы на гэта, у калектыве цудоўна помнiлi яе, разам з намi шкадавалi аб такiм дачасным сыходзе, шмат што прадумалi i нават зрабiлi...

Ад адчування клопату i спагады з боку былых супрацоўнiкаў, людзей гарадка, нам хоць трохi рабiлася лягчэй...

Шчыры дзякуй усiм iм за клопат, i за такую патрэбную падтрымку! Наша сям'я нiколi не забудзе яе!

Марына Калiнiна.

г. Мiнск.

P.S. Гэты здымак быў зроблены, калi сястра яшчэ працавала.

На iм практычна ўсе, хто праводзiў яе i ў апошнi шлях.

Гэты здымак быў зроблены, калi сястра яшчэ працавала.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика