...

Источник материала:  

У Дзень пажылых людзей 1 кастрычнiка пенсiянеры, якiя жывуць у Брэсцкай вобласцi, змогуць скарыстацца паслугамi грамадскага аўтатранспарту бясплатна. Такую паслугу для ўсiх, хто дасягнуў пенсiйнага ўзросту, робiць адкрытае акцыянернае таварыства "Брэстаблаўтатранс". Бясплатна можна праехаць у гарадскiх, прыгарадных i мiжгароднiх аўтобусах i мiкрааўтобусах у межах Брэсцкай вобласцi.

Беларускiя памежнiкi сумесна з супрацоўнiкамi мытнi затрымалi 28 верасня ў пункце пропуску "Брэст" своеасаблiвую "заакраму" на колах, што накiроўвалася ў нашу краiну. Вадзiцель, жыхар Баранавiчаў, пераабсталяваў свой "Мерседэс". За дэкаратыўнай панэллю i аўдыясiстэмай, у нiшы за пасажырскiм сядзеннем было схавана 50 пакункаў корму для грызуноў i папугаяў, каля 2 тыс. рыбалоўных кручкоў, 190 паплаўкоў, больш за 30 рыбалоўных катушак, 60 блёснаў i 6 кг апарышаў. Кантрабанда ацэненая ў суму больш за Br900 тыс. Лёс iншамаркi коштам $25 млн вырашыць суд.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Днепрапятроўску бацька "замiнiраваў" рэстаран, пакрыўдзiўшыся на прыёмную дачку, якая не запрасiла яго на вяселле. 40-гадовы мужчына затрыманы. Як высветлiлася, зняважаны бацька, будучы ў нецвярозым стане, пазванiў са свайго мабiльнага тэлефона на "102" i ананiмна паведамiў аб замiнiраваннi рэстарана, дзе праходзiла вяселле без яго. Матэрыялы перададзеныя ў суд.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика