ШАЦIЛА Баляслаў Iосіфавіч

Источник материала:  

ШАЦIЛА Баляслаў Iосіфавіч29 верасня 2009 года на 91-м годзе пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця былы мiнiстр фiнансаў БССР Баляслаў Іосiфавiч Шацiла.

Шацiла Баляслаў Iосiфавiч нарадзiўся 4 лютага 1919 года ў вёсцы Горкi Чэрвенскага раёна Мiнскай вобласцi ў сялянскай сям'i. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фiнансава-эканамiчнага тэхнiкума. У фiнансавай сiстэме прапрацаваў больш як 50 гадоў i прайшоў шлях ад кантралёра-рэвiзора КРУ па Крычаўскім раёне Магiлёўскай вобласцi да мiнiстра фiнансаў БССР.

23 чэрвеня 1941 года Шацiла Б.I. быў мабiлiзаваны ў РСЧА i пакiнуты для работы ў Крычаўскiм райваенкамаце. У лiпенi 1941 года ў сувязi з кантузiяй i хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў iнспектарам па бюджэце райфiнаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фiнаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласцi. У лiстападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласцi ён быў накiраваны на аднаўленне народнай гаспадаркi ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабелiцкага райфiнаддзела Гомеля.

Усё далейшае жыццё Шацiлы Баляслава Iосiфавiча звязана з Беларуссю, дзе ён працаваў на розных пасадах у фiнансавых органах рэспублiкi. З 1965 па 1990 год Шацiла Б.I. займаў пасаду мiнiстра фiнансаў БССР. На працягу гэтых гадоў Баляслаў Iосiфавiч заўсёды быў у першых радах барацьбы за ўздым эканомiкi рэспублiкi, за ўдасканаленне фiнансавай i эканамiчнай дзейнасцi. Яго заўсёды хвалявала не толькi выкананне бюджэту, але i забеспячэнне кантролю за эканомным расходаваннем дзяржаўных сродкаў.

На сродкi, атрыманыя пры перавыкананнi бюджэту ў рэспублiцы, былi пабудаваны шпiталь для iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны, дамы адпачынку, пансiянаты для састарэлых i iнвалiдаў вайны i працы. За кошт бюджэту рэспублiкi часткова фiнансавалася будаўнiцтва метрапалiтэна, вялiкiя сродкi накiроўвалiся на мерапрыемствы па падтрымцы сельскай гаспадаркi, добраўпарадкаванне гарадоў, населеных пунктаў, iншыя сацыяльна значныя праграмы.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Баляслаў Iосiфавiч актыўна ўдзельнiчаў у грамадскiм жыццi, у выхаваннi маладога пакалення фiнансiстаў.

Шацiла Б.I. быў сапраўды дзяржаўным чалавекам, чалавекам вялiкага розуму i не менш шчодрага сэрца. Яго вызначалi здольнасць знаходзiць арыгiнальныя i нестандартныя рашэннi ўзнiкаючых праблем, высокая патрабавальнасць да сябе i падначаленых.

Ён неаднаразова выбiраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляўся членам Прэзiдыума Савета Мiнiстраў БССР, членам ЦК КПБ.

Шацiла Б.I. удастоены ганаровага звання "Заслужаны эканамiст БССР", узнагароджаны ордэнам Кастрычнiцкай Рэвалюцыi, двума ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам "Дружбы народаў", многiмi медалямi.

Светлая памяць пра Баляслава Iосiфавiча, пачуццё высокай павагi да яго назаўсёды застануцца ў нашых сэрцах.

А.У. Кабякоў, Л.В. Анфiмаў, А.М. Харкавец, М.П. Зайчанка, Г.К. Дзяйко.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика