Крэдыт узамен на павагу

Источник материала:  

Намеснiк старшынi Дзятлаўскага райвыканкама асуджаная за махiнацыi з крэдытамi. Яна атрымала чатыры з паловай гады абмежавання волi. Пра гэта паведамiў старшы памочнiк пракурора Гродзенскай вобласцi Вячаслаў Ігнацiк.

Суд прызнаў былога намеснiка Дзятлаўскага райвыканкама Алену Фабiшэўскую вiнаватай у злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi i ў наўмысным прычыненнi шкоды ў буйным памеры ААТ "Беларусбанк". Яна пазбаўленая права займаць кiруючыя пасады тэрмiнам на 4 гады. Яе зяцю, галоўнаму заатэхнiку ўпраўлення сельскай гаспадаркi райвыканкама Валерыю Каспяровiчу, як выканаўцу прычынення шкоды, прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волi тэрмiнам на 4 гады. Акрамя таго, ён будзе вяртаць незаконна атрыманы льготны жыллёвы крэдыт па поўнай стаўцы з улiкам пенi, што павялiчыць суму крэдыту амаль у два разы.

Чыноўніца падтасоўвала факты для таго, каб яе дачка атрымала льготны крэдыт на будаўнiцтва ўласнага дома. Так, малодшая дачка атрымала на вяселле ад бацькоў двухпакаёвую кватэру, якую праз год... прадала мацi. Замест кватэры было вырашана будаваць дом, але каб атрымаць iльготны крэдыт на будаўнiцтва, патрэбна была даведка, што маладая сям'я не адчужала жыллё. Намеснiк старшынi райвыканкама змагла "пераканаць" супрацоўнiкаў Слонiмскага фiлiяла Гродзенскага агенцтва па дзяржрэгiстрацыi i зямельным кадастры выдаць яе зяцю такую даведку. Акрамя таго, неабходную даведку аб тым, што сям'я пражывае ў хаце бабулi плошчай 160 кв.м выдала i Дзятлаўскае БТI, саступiўшы настойлiвым "просьбам" уплывовай чыноўнiцы, хоць дом не быў зарэгiстраваны ў адзiным рэестры нерухомасцi. У вынiку "Беларусбанк" выдаў iльготны крэдыт (з выплатай 3 % гадавых) у памеры амаль Br62 млн. Такiм чынам, у сям'i Фабiшэўскай засталiся ў распараджэннi i дом i двухпакаёвая кватэра, быў атрыманы льготны жыллёвы крэдыт. На жаль, узамен сям'я пазбавiлася большага — працы, аўтарытэту, павагi.

БЕЛТА.

←Вместо визы - только пропуск. Беларусь и Литва до конца года подпишут соглашение о приграничном движении.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика