Уводзiцца забарона на лоўлю

Источник материала:  

З 1 кастрычнiка па 15 красавiка, у адпаведнасцi з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, забараняецца прамысловая лоўля рыбы на зiмавальных ямах.

Зiмавальнымi ямамi называюцца месцы, дзе рыба збiраецца зiмой, патлумачылi ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Часцей за ўсё такiя месцы знаходзяцца на дастаткова вялiкiх глыбiнях. Аднак далёка не кожная яма на рацэ з'яўляецца зiмавальнай, паколькi глыбiня — не галоўная ўмова для збiрання рыбы на зiмоўку. Трэба каб у дна ракi была зона з замаруджанай кругавой плынню. Тады рыба будзе забяспечана кiслародам, адначасова ёй не трэба будзе расходаваць шмат энергii на супрацiўленне плынi. У адрозненне ад ракi, на вадаёмах зiмавальныя ямы не з'яўляюцца самымi глыбокiмi месцамi. Тут яны, як правiла, размяшчаюцца на плаўных схiлах, у невялiкiх паглыбленнях дна. Характэрная рыса такiх месцаў — цвёрдае, не заглеенае дно. Дарэчы, канцэнтрацыя рыбы характэрная толькi для некаторых вадаёмаў, дзе ў гэтых месцах утвараюцца ўмовы для зiмоўкi больш спрыяльныя, чым у цэлым па вадаёме. Звычайна ў ямах збiраюцца рыбы аднаго вiду, што забяспечвае найлепшыя ўмовы для зiмоўкi. Гэта асятровыя (асяцёр i сцерлядзь) i многiя карпавыя (карп, карась, лiнь, лешч i iншыя).

Сяргей РАСОЛЬКА.

У Мiнску гасцююць чароды пералётных птушак

Мiнск накрыла першая хваля пералётных птушак. Шчыглы, пеначкi, дубаносы, якiя адкачоўваюць з поўначы, запаўняюць сталiчныя паркi, скверы, дзелавiта раздзёўбваюць плады ў садах i бесперапынна шчабечуць.

— У адрозненне ад вясны, калi птушкi спяшаюцца звiць гняздо i пралятаюць хутка, восенню яны не спяшаюцца пакiнуць нашы шыроты, — патлумачыла такiя птушыныя паводзiны супрацоўнiк навукова-практычнага цэнтра па бiярэсурсах Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Ірына Самусенка. — Яны трымаюцца чародамi, дастаткова бестурботныя i не палахлiвыя, любяць спыняцца ў гарадах.

Дарэчы, на ўскраiнах Мiнска можна сустрэць не толькi качэўнiкаў, але i птушак з пастаяннай беларускай "прапiскай". Яны пакiдаюць свае лясныя дамы i нейкi час перад адлётам на зiму гасцююць у горадзе.

Лена АЎРЫНСКАЯ, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

←812 человек ждут заселения в психоневрологические дома-интернаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика