Хто што сказаў учора...

Источник материала:  

Джордж Сорас,

мiльярдэр i грамадскi дзеяч — пра тое, што свет неўзабаве чакае новая хваля крызiсу:

— Гэта найгоршы крызiс за наша з вамi жыццё. Сёння сусветная фiнансавая сiстэма паволi i цяжка, але ўсё-такi вяртаецца да нармальнага стану. Эканамiчны рост у свеце будзе павольным i прыглушаным на працягу найблiжэйшых гадоў, прычым у наступным годзе цi праз год мы будзем сведкамi яшчэ аднаго падзення.

Анатоль Фiлатаў,

начальнiк кантрольна-аналiтычнага ўпраўлення Мiнгарвыканкама — аб колькасцi асабiстага аўтатранспарту ў сталiцы:

— У Мiнску на 1 студзеня гэтага года на ўлiку знаходзiлася 512 тыс. легкавых аўто. За студзень—верасень парк асабiстага аўтатранспарту мiнчан папоўнiлi яшчэ 22 тысячы машын. Такiм чынам, на 1 верасня ў горадзе налiчвалася 534 тысячы легкавушак. А за мiнулы год iх колькасць павялiчылася ў сталiцы на 39 тыс. адзiнак. Калi ўзяць агульную колькасць кватэр у Мiнску (больш за 600 тысяч), то ўжо праз 2 гады на 1 кватэру будзе 1 машына.

Дзмiтрый Калдун,

пра тое, чый ён цяпер спявак: беларускi цi расiйскi:

— Я нiколi не заганяўся на гэту тэму. Ёсць людзi, якiя, трапляючы ў Маскву, адразу становяцца масквiчамi. У мяне гэтага няма. Калi нешта тытруецца, мяне заўсёды пазначаюць як беларускага артыста. I мне гэта прыемна. Была таксама магчымасць памяняць пашпарт на расiйскi, але я адмовiўся.

Сяргей Нагорны,

кiраўнiк мадэльнага агенцтва "Студыя моды Сяргея Нагорнага" — пра тое, чаму дзяўчаты любяць конкурсы прыгажосцi:

— Дзяўчаты самой прыродай настроены на тое, каб паказваць сябе, дэманстраваць сябе. I гэта праяўляецца ва ўсiм! Настолькi разнастайнае жаночае адзенне, упрыгажэннi — усё... Дзяўчына абавязкова павiнна заявiць пра сябе, i найперш — пра сваё знешняе аблiчча. Чаму? Усё вельмi проста: жанчыну выбiраюць, а не яна выбiрае. Мужчына выбiрае жанчыну, таму яна павiнна выглядаць ярка i вытрымлiваць канкурэнцыю сярод iншых жанчын. Аднак сёння жанчыны дабiваюцца многага не толькi ў гэтым — у самых розных сферах.

←812 человек ждут заселения в психоневрологические дома-интернаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика