...

Источник материала:  

Участковы iнспектар Першамайскага РАУС Вiцебска дапамог правярнуць аферу з крадзяжом буйной нелегальнай партыi прадукцыi з утрыманнем спiрту. Да 28-гадовага старшага лейтэнанта мiлiцыi звярнуўся знаёмы, якi расказаў, што ў адным з прыватных дамоў захоўваецца вялiкая партыя градуснай вадкасцi. Каб скрасцi тавар, што захоўваўся незаконна, двум зламыснiкам патрабаваўся сапраўдны прадстаўнiк законнасцi. Мiлiцыянер згадзiўся i пад выглядам праверкi званка iмiтаваў канфiскацыю 16-цi 200-лiтровых бочак. За злоўжыванне службовымi паўнамоцтвамi былы ўчастковы iнспектар асуджаны на 4 гады пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi, пазбаўленнем права працаваць у органах 5 гадоў i прыгавораны да штрафу ў памеры Br7 млн. Асуджаныя i яго саўдзельнiкi.

Мацi i двое дзяцей загiнулi на пажары ў Старадарожскiм раёне. Трагедыя адбылася ў прыватным жылым доме ў вёсцы Залужжа а трэцяй гадзiне ночы. У вынiку пажару загiнула жанчына i двое яе дзяцей, 2004 i 2008 гадоў нараджэння. Згодна з папярэдняй версiяй, прычынай пажару стала парушэнне правiлаў эксплуатацыi пячнога ацяплення.

    ПОЎНЫ АБЗАЦ

Памочнiк менеджара адной з крамаў у гандлёвым цэнтры "Дубай Мол" у Аб'яднаных Эмiратах, адэсiтка Вiкторыя Малярэнка, вярнула iндыйскаму пакупнiку забыты iм у краме пакет з 500 тыс. дырхамаў (больш за $270 тыс.). Забыўлiвым пакупнiком апынуўся буйны iндыйскi бiзнэсмен, якi жыве тут апошнiя дзесяцiгоддзi. Ён зайшоў у краму купiць пакунак шакаладу, забраў яго, а пакет з грашыма, толькi што атрыманымi ў адным з банкаў, пакiнуў. Гаспадара грошай жанчына знайшла з дапамогай квiтанцыi i аднесла iх у банк, адкуль i пазванiлi бiзнэсмену. Ён, дарэчы, прапажу так i не выявiў. Вiкторыя Малярэнка не палiчыла свой учынак адметным i нават адмовiлася ад прапанаванага ўзнагароджання.

У Нiжагародскай вобласцi вынесены судовы прыгавор вартаўнiку дачнага пасёлка. Парфiрый Макунiн раззлаваўся на дачнiкаў, якiя адмовiлiся падняць яму зарплату, i вырашыў адпомсцiць. Не доўга думаючы, вартаўнiк спалiў 18 дамоў. Цяпер найблiжэйшыя 6 гадоў ён правядзе ў турме. Доўгi час дачнiкi плацiлi пенсiянеру па 50 рублёў з кожнага дома за ахову пасёлка, але ён палiчыў суму недастатковай i запатрабаваў падняць аплату да 90 рублёў. Яго не падтрымалi i на сходзе кааператыву пастанавiлi наогул адмовiцца ад яго паслуг. Пакрыўджаны вартаўнiк узброiўся бутэлькамi з гаручай сумессю, разбiваў вокны дамкоў i кiдаў туды небяспечныя бутэлькi, запалiўшы iх. За лiчаныя хвiлiны палова пасёлка згарэла ўшчэнт. Урон склаў больш за 5 млн расiйскiх рублёў. На шчасце, людзi не пацярпелi.

У Харкаўскi заапарк можна трапiць i без грошай — за 5 кг жалудоў. Кiраўнiцтва заапарка аб'явiла акцыю па нарыхтоўцы корму для жывёл. Кожны, хто прынясе не менш за 5 кг якасных жалудоў i агароднiны, атрымлiвае права на бясплатнае наведванне заапарка.

←812 человек ждут заселения в психоневрологические дома-интернаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика