Рэзка пахаладае. Будзе дажджлiва i ветрана, а ўначы месцамi замаразкi
Сёння ў другой палове дня ўслед за халодным атмасферным фронтам на тэрыторыю Беларусi завiтае арктычнае паветра з боку паўночнага захаду кантынента, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.
Атмасферны фронт выклiкае ў аўторак сур'ёзныя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы. Усталюецца парывiсты паўночны i паўночна-заходнi вецер, пасля чаго iстотна пахаладае. Тэмпература паветра ўдзень 9—14, толькi ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях да 16 градусаў. Уначы на сераду будзе яшчэ халадней — усяго 1—7 цяпла, а на глебе месцамi замаразкi да мiнус 2 градусаў. Тэмпература ўдзень 8—14 градусаў, месцамi кароткачасовыя дажджы.
У першы дзень кастрычнiка ўначы па захадзе, а ўдзень амаль паўсюдна пройдуць дажджы. На працягу сутак даволi рэзкi парывiсты заходнi вецер. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 2 па ўсходзе да 10 градусаў па захадзе краiны, удзень 7—12, па паўднёвым усходзе да 14 цяпла.
Згодна з папярэднiмi прагнозамi, няўстойлiвае i халоднае надвор'е захаваецца i ў выхадныя. Месцамi будзе iсцi дождж. Тэмпература паветра ўначы 2—8, у суботу на тарфянiках Палесся на глебе замаразкi да мiнус 2 градусаў, удзень 6—13, у нядзелю на поўднi краiны да 15 цяпла. Сiноптыкi адзначаюць, што восень да нас завiтала сур'ёзна, а трэцяй хвалi бабiнага лета ўжо не будзе.
Сяргей КУРКАЧ.