...

Источник материала:  

У нядзелю, 27 верасня, праваслаўныя адзначаць двунадзясятае свята Уздзвiжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Свята ўстаноўлена царквою ў памяць аб гiстарычнай падзеi 326 года — знаходжаннi Крыжа, на якiм быў распяты Збавiцель. У гэты дзень людзi iдуць у царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, папрасiць здароўя для хворых, памалiцца за бедных i нямоглых. У гэты дзень абавязковым быў строгi пост. "Хто скаромнага на Уздзвiжанне цураецца, таму сем грахоў даруецца". Па народным календары лiчылася, што ў гэты дзень не варта хадзiць у лес, каб не перашкаджаць "змяiнаму выраю" — спаўзанню вужоў i iншых змей у месцы спячкi. Не рэкамендавалася распачынаць новых спраў — ды i наогул якая праца ў такое свята? Гэты дзень звязваўся ў народнай свядомасцi з рухам прыроды — паступовым пераходам восенi ў зiму: "Уздзвiжанне — хлеб з палёў зрушыўся", "Узвiжанне зiпун з плячэй здыме, кажух апране".

У Вiцебскай вобласцi 78 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, сярод якiх 72 жанчыны, перакрочылi векавы юбiлей. Самым ганаровым ветэранам з'яўляецца 116-гадовая Адэля Іванаўна Баркоўская з Талачынскага раёна.

Партыю малдаўскага каньяку спынiлi мазырскiя мытнiкi ў пункце пропуску "Новая Рудня". Напой быў схаваны пад скрынямi з вiнаградам. У вынiку 2320 бутэлек незадэклараванага каньяку "Квiнт", кошт якога, паводле папярэднiх ацэнак, складае Br81 млн, канфiскаваныя. Мытняй пачаты адмiнiстрацыйны працэс.

Брэсцкiм выратавальнiкам давялося здымаць з дрэва мужчыну, што завiс на iм. Пацярпелы займаўся абрэзкай сухога вецця на дрэве. Нечакана ён паслiзнуўся, i яго нага захрасла памiж галiнамi. Выратавальнiкi, што прыехалi на месца, пры дапамозе бензапiлы адрэзалi сук i вызвалiлi чалавека. Ён сур'ёзна не пацярпеў, хоць i правiсеў на дрэве каля 35 хвiлiн.

У цэнтры Гродна згарэў 9-кватэрны драўляны жылы дом. Пажар адбыўся па вулiцы 17 Верасня ў квартале гiстарычнай забудовы, вядомай пад назвай Новы свет. Жыхары дома эвакуявалiся самастойна, выратавальнiкi патушылi агонь. Паводле папярэднiх меркаванняў, прычынай пажару стала парушэнне правiлаў эксплуатацыi электрасетак i электраабсталявання. Па звестках МНС, урон ад пажару склаў Br20 млн, выратавана шмат матэрыяльных каштоўнасцяў. Жыльцы, з iх 13 дзяцей, забяспечаныя часовым жыллём. Вырашаецца пытанне аб забеспячэннi iх пастаянным жыллём, тым больш, што дом падлягаў зносу.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

Малады чалавек 26 гадоў у стане алкагольнага ап'янення ўчора ранiцай скiнуўся на адной са станцый гарадскiх электрычак у Франкфурце-на-Майне з платформы ўнiз i зламаў нагу. Iнцыдэнту нiхто на станцыi не заўважыў, але п'яны сам выклiкаў выратавальнiкаў па тэлефоне экстраннай дапамогi. Праблема была ў тым, што малады чалавек не ўяўляў, дзе канкрэтна ён знаходзiцца. У сувязi з гэтым транспартнiкам давялося да моманту яго выяўлення перакрыць рух па некалькiх кiрунках. У вынiку iнцыдэнту было затрымана каля 100 цягнiкоў, а 52 наогул адмененыя. Эксперты падлiчваюць нанесеныя страты i мяркуюць, што яны будуць вымярацца сотняй тысяч еўра. Пацярпелага даставiлi ў бальнiцу.

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика