Хочаш зразумець iншых — зразумей сябе

Источник материала:  

Еўрапейскi дзень моў стаў адзначацца 26 верасня з 2001 года. Ён павiнен быў заахвоцiць людзей даведвацца пра розныя культуры, iмкнуцца разумець iншыя народы i спрыяць захаванню малых моў, сфера ўжытку якiх звужаецца. І хоць адзначаюць гэты дзень найперш у краiнах аб'яднанай Еўропы, хто паспрабуе сказаць, што беларуская мова — не еўрапейская?

Натуральнае жаданне даведацца i зразумець iншыя народы праз iх мову. Але хто захоча зразумець нас — тых, якiя часам самi не разумеюць сябе? Тых, якiя з ахвотай вывучаюць iншыя мовы i забываюцца пра сваю родную, якую трэба ведаць найперш...

Можа, таму беларуская мова для Еўропы — у нейкiм сэнсе экзотыка i адкрыццё. I сапраўды патрабуе клопату пра захаванне. Таму што самай распаўсюджанай мовай Еўропы лiчыцца руская — яе лiчаць роднай 150 мiльёнаў жыхароў Еўропы. На другiм месцы нямецкая (95 мiльёнаў), на трэцяй пазiцыi французская (66 мiльёнаў). Англiйская мова толькi на чацвёртым месцы (63 мiльёны). У дзясятцы — польская, украiнская. Беларуская сярод самых распаўсюджаных моў Еўропы не значыцца. Дапаможам?

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика