У засадзе

Источник материала:  

"Захад-2009"

...У Мiнскiм раёне арудуюць дыверсанты. Дыверсiйна-разведвальная група схавалася ў лесе, але мясцовыя жыхары перадалi вайскоўцам яе прыблiзнае месца знаходжанне. Працiўнiк акружаны i пошукавая група прачэсвае мясцовасць. Дыверсанты на ўскрайку лесу знаходзяць машыну леснiка i спрабуюць выбрацца на ёй з акружэння, аднак аўтамабiль заглох i тады злодзеi захоплiваюць дом леснiка. Пачынаецца перастрэлка. Дом патанае ў дымавой завесе...

Не хвалюйцеся, дыверсанты злоўленыя. Нiхто не пацярпеў i нават "лiквiдаваныя" падчас аперацыi дыверсанты жывыя i здаровыя. На вучэбным цэнтры "Валоўшчына" ў межах аператыўна-стратэгiчнага вучэння Узброеных Сiлаў Беларусi i Расii "Захад-2009" праходзiла вучэнне ўнутраных войскаў МУС Беларусi. Але калi б падобная сiтуацыя насамрэч адбывалася ў Беларусi, падобнай дыверсiйна-разведвальнай групе было б наканавана паражэнне. "Нашы войскi падрыхтаваныя належным чынам, маюць неабходнае ўзбраенне i спецыяльную тэхнiку, каб у мiнiмальна кароткi тэрмiн выканаць пастаўленую задачу па раззбраеннi i лiквiдацыi працiўнiка, — запэўнiў генерал-маёр, першы намеснiк камандуючага ўнутранымi войскамi, начальнiк штаба Сяргей Канапацкi.—У сённяшняй аперацыi мы выкарыстоўваем новыя прыборы назiрання, ставiм расцяжкi i лавушкi, каб не дазволiць групе выйсцi з раёна блакiравання"...

У засадзеДа аперацыi далучылiся i сталiчныя журналiсты. Паўшчуваўшы, што нам прызначаная толькi роля назiральнiкаў, мы пачулi ад вайскоўцаў прапанову на наступныя вучэннi выступiць у якасцi закладнiкаў. "Калi будзеце iсцi па лесе, глядзiце не наступiце на якога салдата, iх тут шмат замаскiраваных ляжыць. А то iм выдаваць сябе нельга, давядзецца толькi цiха ляжаць i стагнаць пад вашым цяжарам", — папярэджваюць фотакораў. Акiдваю позiркам поле i лес, што за iм ляжыць. Калi б не пазыўныя сувязiстаў, нiшто б не нагадвала пра тое, што тут iдзе аперацыя. А яна ўжо пачалася. Мясцовасць ачэпленая групай блакiравання, а пошукавая група "шарсцiць" па лесе, каб выцеснiць працiўнiка на адкрытую мясцовасць, спецыяльна абучаныя сабакi ўжо ўзялi след працiўнiка.

Ідзём уздоўж лесу. Не верыцца, што лес нашпiгаваны салдатамi, i толькi калi пiльна прыгледзецца зблiзку, можна ўгледзець хлопца, якiшто прытаiўся ў засадзе.

Камандзiр патрульнага ўзвода вайсковай часцi 3310 спецыяльна для журналiстаў рассакрэчвае аднаго са сваiх хлапцоў, якiх характарызуе выключна "яны бачаць усё, а iх не бачыць нiхто".

З-за каменя i галiнак выглядае радавы Марачкоў Дзмiтрый.

— I як гэта на голай зямлi ляжаць?— пытаюся, стукаючы зубамi ад холаду.

— А мне не холадна, вось галiнкi паклаў.

Дзiма расказвае, што iшоў у армiю з ахвотай i служба яго не расчаравала, больш за тое, i далейшы свой лёс яму б хацелася звязаць з унутранымi войскамi, у планах — паступiць у Акадэмiю мiлiцыi. "Бацькi кажуць, што я значна змянiўся, ды i я сам адчуваю гэта. Характар стаў больш жорсткi, упэўненасцi дадалося, мне хочацца ставiць перад сабой мэты i дасягаць iх". Таму i юнакам Дзiма раiць абавязкова iсцi служыць, а каб служба давалася лягчэй — не грэбаваць спортам (сам хлопец займаўся цяжкай атлетыкай).

За сто метраў да зямлi

Звычайная траса ў Дзяржынскiм раёне пераўтвараецца ў адзiн з участкаў, дзе праводзяцца аператыўна-стратэгiчныя вучэннi "Захад-2009". Тут будуць адпрацоўвацца элементы пасадкi на аэрадромны ўчастак дарогi. Самалёты Су-25 УБ i Мiг-29 УБ у адпаведнасцi з задумай вучэнняў павiнны прызямлiцца на трасе з наступнай падрыхтоўкай iх да вылету на базавы аэрадром. Аўтамабiльны рух на 10 хвiлiн перакрыты, каб папярэдзiць аварыйныя сiтуацыi (падобныя вучэннi з удзелам самалётаў, што праходзiлi раней, паказалi, што вадзiцелi не ведаюць, як сябе паводзiць, калi лiтаральна над кабiнамi пралятаюць самалёты з выпушчанымi шасi).

У небе з'яўляецца цёмны сiлуэт, якi, хутчэй, нагадвае птушку, нездарма штурмавiку далi неафiцыйную назву "грак". Сiлуэт iмгненна наблiжаецца. Уключаны пасадачныя агнi, выпушчаны шасi. Здаецца, ён вось-вось дакранецца да трасы, але тут жа самалёт нясуцца ў вышыню. Адпрацаваная так званая ўяўная пасадка, каб увесцi ў зман уяўнага працiўнiка. Падобны манеўр быў выкананы лётчыкамi двух самалётаў. "Задача вучэння "Захад-2009" лётным саставам штурмавой i знiшчальнай авiяцыi выканана паспяхова. Нашы лётчыкi паказалi, што здольныя выконваць падобныя элементы пасадкi на абмежаваны ўчастак дарогi", — адрапартаваў журналiстам выканаўца абавязкаў камандуючага войскамi па авiяцыi Паўночна-ўсходняга аператыўна-тактычнага камандавання Аляксандр Базараў.

Але ў гэтых вучэннях быў задзейнiчаны не толькi лётны састаў. Было праверана, наколькi зладжана могуць працаваць прадстаўнiкi розных службаў, каб забяспечваць паспяховае правядзенне падобных аперацый. Лётчыкi, сувязiсты, органы ваеннага кiравання дзейнiчалi разам з органамi мясцовай ўлады (якiя павiнны былi забяспечыць умовы для бяспечнай пасадкi) i дарожнай iнспекцыяй (што перакрывала трасу i апавяшчала ўдзельнiкаў транспартнага руху).

Алена Дзядзюля.

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика