Звяздоўск тэлевiзар знайшоў свайго гаспадара

Источник материала:  

Звяздоўск тэлевiзар знайшоў свайго гаспадараПрацягваецца ўручэнне прызоў ад "Звязды" нашым шчаслiвым падпiсчыкам, якiя прынялi ўдзел у штоквартальным розыгрышы i выйгралi каштоўныя прызы.

На гэты раз мы завiталi ў вёску Доўск, што каля Рагачова. Уручаць тэлевiзар нам выпала падпiсчыцы са стажам — Кушнiр Лiдзii Георгiеўне. Амаль дваццаць гадоў прыходзiць у яе дом "Звязда". Шмат разоў яны з мужам адпраўлялi ў рэдакцыю купоны. Нават у мiнулым годзе атрымалi падарунак — майку з лагатыпам "Звязды".

— Гаспадар доўга насiў майку. Яна нават выгарала на сонцы, але мы яе захавалi на памяць — кажа Лiдзiя Георгiеўна. Яшчэ яна прызналася, што ёсць у "Звяздзе" i любiмыя аўтары, чые артыкулы чытае з найбольшым захапленнем. Але ж гэта не значыць, што iншыя застаюцца без увагi. Наогул, "Звязду" яна чытае ад вокладкi да вокладкi.

У размове высветлiлася, што Лiдзiя Георгiеўна сама з Расii. На пытанне, цi не цяжка ёй чытаць газету на беларускай мове, адказала, што трэба ведаць мову краiны, у якой жывеш. І гэтак яна адказвае кожнаму, хто пытаецца. Лiдзii Георгiеўне i яе мужу шчыра жадаем моцнага здароўя i даўгалецця, а таксама новых выйгрышаў ад "Звязды".

Уручыўшы тэлевiзар, мы паехалi далей раздаваць iншыя падарункi. Але ж ведаем: у Доўску засталiся нашы адданыя падпiсчыкi i наогул вельмi добрыя i светлыя людзi.

Таццяна Прус.

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика