У беларускiх футбалiстаў папрасiў прабачэння бургамiстр Ілавы

Источник материала:  

Беларуская юнiёрская зборная (да 18 гадоў) знаходзiцца цяпер у Польшчы, куды запрошаная гаспадарамi для таварыскiх спарынгаў. Першы паядынак наша дружына правяла ў сераду, 23 верасня, i выйграла з лiкам 1:0. Падчас вячэрняй прагулкi пасля паспяховага матчу 14 беларускiх футбалiстаў былi затрыманыя палiцыяй горада Iлава.

Палiцыю выклiкалi мясцовыя жыхары, калi ўбачылi масавую бойку. Як паведамляецца, двое мясцовых жыхароў у стане алкагольнага ап'янення зняважылi члена юнiёрскай зборнай Беларусi, потым адзiн з iх нанёс яму ўдар у спiну. Футбалiст адрэагаваў ударам у нос у адказ, пасля чаго ў бойку ўключылася ўся футбольная каманда. Як паведамiў прэс-аташэ АБФФ Уладзiмiр Несцяровiч, усе ўдзельнiкi i сведкi канфлiкту ўжо далi свае паказаннi, i ў польскага боку прэтэнзiй да беларусаў няма. Больш за тое, у гасцiнiцу, дзе пражываюць футбалiсты, прыязджаў бургамiстр Iлавы i папрасiў у каманды прабачэння за недастойныя паводзiны мясцовых падлеткаў.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

←Посольство КНР наградило победителей викторины «Что мы знаем о Китае?»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика