У Віцебску пабудаваны першы за 124 гады касцёл

Источник материала:  
25.09.2009 19:32 — Новости Общества
10 кастрычніка а 11-й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by.

Гэта святыня — першая, з пабудаваных у абласным цэнтры за 124 гады. Да гэтага ў Віцебску была перабудавана і кансэкравана катэдра святой Барбары ў 1885 г.

Цырымонію кансэкрацыі новай каталіцкай святыні ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію падчас урачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Напярэдадні, 9 кастрычніка, адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай міласэрнасці, у якім прымуць удзел усе навучэнцы абедзвюх семінарый, што дзейнічаюць у Беларусі.



←Саратовские поисковики нашли настоящее место приземления Гагарина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика