Маладзiковая фаза Месяца i гаспадарка

Источник материала:  

Прывядзём яшчэ некалькi прыкладаў, узятых з розных сфераў жыцця i дзейнасцi чалавека, якiя пацвярджаюць, што паспяховае правядзенне шэрагу гаспадарчых спраў шмат у чым прадвызначаецца патэнцыялам Месяца, якi расце i набiрае моц:

 Усе рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на павелiчэнне свайго дабрабыту, праводзiлi толькi на "растучы" Месяц. Каб у вашым доме не пераводзiлiся грошы, зрабiце так: налiце шклянку вады ў той дзень, калi нарадзiўся малады Месяц, пакiньце яго на падваконнi да таго дня, калi Месяц стане поўным, памыйцеся гэтай вадой, сказаўшы пры гэтым: "Як ты, Месяц, быў худы, ды стаў поўны, так i ў мяне ўсялякага дабра каб было поўна".

 Каб у калодзежы заўсёды было многа чыстай, празрыстай вады, капаць або чысцiць яго пажадана было толькi на маладзiк.

 У днi маладзiка раiлi саджаць раслiны (гароднiну i садавiну, кветкi i кустарнiкi), якiя растуць уверх i пладаносяць над зямлёй.

 Здаўна заўважылi, што дрэва, прышчэпленае на трэцi дзень маладога Месяца, будзе расцi хутка i ўжо на трэцi год дасць першы ўраджай.

 Найбольш спрыяльным часам для збору зёлак лiчыўся перыяд растучага Месяца, а вось раслiны, сабраныя ў першыя тры днi пасля поўнi, не дапамагаюць, а наадварот могуць толькi нашкодзiць здароўю чалавека.

 Каб квашаная капуста добра захоўвалася i была хрусткай, дбайная гаспадыня ведае, што яе лепш ставiць у "мужчынскi" дзень тыдня (аўторак, чацвер) на першую квадру Месяца.

 Зразумела, што чалавечы арганiзм, якi на 85 % складаецца з вады, таксама не можа не адчуваць растучага Месяца. Лiчылася, што дзiця, якое народзiцца ў гэты час, будзе ў старасцi добра выглядаць з твару — быццам бы маладзiк.

 Каб валасы i пазногцi раслi хутчэй, стрыгчы iх неабходна на першую квадру.

 Разам з тым, па меркаваннях нашых продкаў, у некаторых сiтуацыях "малады" Месяц мог нарабiць шкоды. Напрыклад, разам з Месяцам "ажывае" вадкасць ва ўсiх сваiх формах — прылiвы i адлiвы, сок у раслiн, вадкасць у чалавечым або жывёльным арганiзме i г.д. Таму было заўважана, што рух вадкасцi ў целе чалавека перашкаджае загойванню ранаў.

 Па той жа прычыне ўкус змяi, ваўка цi шалёнага сабакi ў гэты час можа стаць трагiчным для чалавека.

 Добра ведалi, каб дзiця не было плаксiвым, хутка навучылася есцi самастойна, яго нiколi не адымалi ад грудзей на маладзiк.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика