Звяздарыначка

Источник материала:  

Колькi ж на нашай Бацькаўшчыне ўсяго цiкавага, часта забытага намi! Колькi разоў мы казалi: "Вунь, якiя ў нашых суседзяў поспехi! Якiя там адораныя людзi!" — але ж нават не здагадвалiся, што, магчыма, гэта не суседзi, а гэта мы, нашы землякi, нашы родзiчы. Мы не можам iх забываць, павiнны ведаць i шанаваць, бо гэта частка нас... Менавiта дзеля гэтага ў нашай газеце адкрываецца новая рубрыка "Звяздарыначка", у кожным выпуску якой вам будуць прапанаваныя 13 пытанняў, пошукi адказаў на якiя, спадзяёмся, стануць для вас не толькi цiкавымi, але i карыснымi, запаўняючы i магчымыя прагалы ведання гiсторыi нашай Айчыны. З кожнай вiктарыны вы зможаце даведацца шмат новага з культуры, гiсторыi, спорту, эканомiкi...; пазнаёмiцеся з выбiтнымi асобамi, жыццё якiх наклала вялiкi адбiтак на ход гiсторыi; акуняцеся ў мiфiчны свет нашых продкаў; уявiце сябе архiтэктарам старажытных збудаванняў...

Карацей, што тут казаць: прымайце ўдзел i перамагайце! — бо ўсе адказы на пытаннi вы можаце дасылаць у рэдакцыю, каб, набраўшы найбольшую колькасць балаў, па заканчэннi 10 "звяздарыначак" атрымаць прыз ад нашай газеты! А даслаць лiсты вы можаце двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013, г. Мiнск, вул. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (infо@zvуаzdа.minsk.bу). Дапамагаць нам у стварэннi пытанняў-адказаў будзе спадар Юрась БОХАН, загадчык кафедры эканамiчнай гiсторыi БДЭУ, прафесар БДУ i вядучы навуковы супрацоўнiк Інстытута гiсторыi НАН Беларусi — такiм чынам дакладнасць, як кажуць, гарантаваная! Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку!

Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

Першы тур віктарыны

Звяздарыначка1. Як называецца першая беларуская газета, што захавалася да сёння?

Як называецца першая беларуская газета, што захавалася да сёння?

2. У чым галоўнае вонкавае адрозненне адбудаванага гатэля "Еўропа" ад сапраўднага?

У чым галоўнае вонкавае адрозненне адбудаванага гатэля "Еўропа" ад сапраўднага?

3. Як называўся першы мастацкi фiльм "Беларусьфiльма", рэжысёрам якога з'яўляўся Юрась Тарыч?

Як называўся першы мастацкi фiльм "Беларусьфiльма", рэжысёрам якога з'яўляўся Юрась Тарыч?

4. Назавiце адзiнага беларускага лаўрэата Нобелеўскай лiтаратурнай прэмii. Гэты чалавек нарадзiўся на Падляшшы i доўгi час асэнсоўваўся выключна з Польшчай.

Назавiце адзiнага беларускага лаўрэата Нобелеўскай лiтаратурнай прэмii. Гэты чалавек нарадзiўся на Падляшшы i доўгi час асэнсоўваўся выключна з Польшчай.

5. Колькі максiмальна моваў былі дзяржаўнымі ў Беларусi? Якiя гэта мовы?

Колькі максiмальна моваў былі дзяржаўнымі ў Беларусi? Якiя гэта мовы?

6. Беларускi яўрэй, якi атрымаў мастацкае прызнанне за межамi Беларусi. Хто гэта (здагадайцеся па фота)?

Беларускi яўрэй, якi атрымаў мастацкае прызнанне за межамi Беларусi. Хто гэта (здагадайцеся па фота)?

7. Колькi ўсяго медалёў заваявалi беларускiя алiмпiйцы ад Алiмпiяды 1952 года ў Хельсiнках да сёння?

Колькi ўсяго медалёў заваявалi беларускiя алiмпiйцы ад Алiмпiяды 1952 года ў Хельсiнках да сёння?

8. Беларускi шляхцiц з роду Бельскiх у 1656 годзе стварыў у Стакгольме першы ў свеце дзяржаўны банк, а таксама вынайшаў першыя ў Еўропе папяровыя банкноты. Хто гэта i з якiм горадам ВКЛ звязаны ягоны лёс?

Беларускi шляхцiц з роду Бельскiх у 1656 годзе стварыў у Стакгольме першы ў свеце дзяржаўны банк, а таксама вынайшаў першыя ў Еўропе папяровыя банкноты. Хто гэта i з якiм горадам ВКЛ звязаны ягоны лёс?

9. Якiя рэвалюцыйныя на той час нормы i артыкулы змяшчалiся ў Статуце Вялiкага Княства Лiтоўскага?

Якiя рэвалюцыйныя на той час нормы i артыкулы змяшчалiся ў Статуце Вялiкага Княства Лiтоўскага?

10. "Раней людзi ведалi той час, калi да iх смерць прыйдзе, а цяпер акрамя Бога нiхто i не ведае. Як гэта зрабiлася? Крочыў Бог па дарозе i бачыць: гародзiць чалавек саломай плот. — Чаму ты гародзiш саломай плот? — пытаецца Бог у чалавека. — Вядома чаму!.." Працягнiце гiсторыю.

"Раней людзi ведалi той час, калi да iх смерць прыйдзе, а цяпер акрамя Бога нiхто i не ведае. Як гэта зрабiлася? Крочыў Бог па дарозе i бачыць: гародзiць чалавек саломай плот. — Чаму ты гародзiш саломай плот? — пытаецца Бог у чалавека. — Вядома чаму!.." Працягнiце гiсторыю.

11. 27 верасня 1605 года адбылася буйная бiтва мiж войскамi Вялiкага Княства Лiтоўскага i Швецыi. Напiшыце, хто кiраваў войскам ВКЛ?

27 верасня 1605 года адбылася буйная бiтва мiж войскамi Вялiкага Княства Лiтоўскага i Швецыi. Напiшыце, хто кiраваў войскам ВКЛ?

Звяздарыначка12. Назавiце назву беларускага мястэчка, якое ў ХVIII ст. лiчылася сталiцай цыганоў (г.зн. дзе жыў цыганскi барон).

Назавiце назву беларускага мястэчка, якое ў ХVIII ст. лiчылася сталiцай цыганоў (г.зн. дзе жыў цыганскi барон).

13. Як звалi нашага суайчыннiка, якi ў 1650 годзе выдаў у Нiдэрландах падручнiк па артылерыйскiм майстэрстве, якi на доўгiя часы стаў штатным падручнiкам ваенных акадэмiй Еўропы?

Як звалi нашага суайчыннiка, якi ў 1650 годзе выдаў у Нiдэрландах падручнiк па артылерыйскiм майстэрстве, якi на доўгiя часы стаў штатным падручнiкам ваенных акадэмiй Еўропы?
Як звалi нашага суайчыннiка, якi ў 1650 годзе выдаў у Нiдэрландах падручнiк па артылерыйскiм майстэрстве, якi на доўгiя часы стаў штатным падручнiкам ваенных акадэмiй Еўропы?     ПАЦВЕРДЖАНА Юрась БОХАН

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика