...

Источник материала:  

Навукоўцы Беларусi стварылi трансгенныя раслiны бульбы, устойлiвыя да каларадскага жука, заявiў у Мiнску журналiстам загадчык лабараторыi малекулярнай генетыкi Інстытута генетыкi i цыталогii НАН Беларусi Мiкалай Картэль.Цяпер праводзяцца лабараторныя выпрабаваннi. У наступным годзе плануецца стварыць два ўчасткi для выпрабаванняў трансгеннай бульбы. Вядуцца распрацоўкi i па стварэннi трансгеннага рапсу.

У Мiнску сям'я махляроў абдурыла 18 банкаў. З 2005 па 2007 год муж, жонка, сын i нявестка махлярскiм шляхам атрымалi крэдыты на суму $15 тыс. i Br31 млн. Афера ўдавалася дзякуючы таму, што кожны раз пры запаўненнi анкеты зламыснiкi пiсалi, што ў iх няма iншых крэдытаў. У мiлiцыi аб махiнацыях сям'i даведалiся ад паручальнiкаў, якiя цяпер павiнны аддаваць грошы банкам. Узбуджана крымiнальная справа.

У Мiёрскiм раёне судовы выканаўца прысвойваў грошы. Са студзеня 2007 г. па сёлетнi жнiвень ён атрымаў ад грамадзян i арганiзацый раёна Br27,7 млн у якасцi выплат па рашэннях суда. Усе атрыманыя грошы ён прыўлашчваў. Узбуджана крымiнальная справа. У ходзе папярэдняга расследавання малады чалавек вярнуў Br25,9 млн. Следства працягваецца.

Гомельскiя памежнiкi сумесна з супрацоўнiкамi мытнi ў цягнiку Харкаў-Калiнiнград затрымалi 55 кантрабандных чарапах. Жывы тавар кантрабандысты везлi ў Калiнiнград з Украiны. Дакументаў, у тым лiку ад ветэрынара, на чарапах не было.

Судом Барысаўскага раёна асуджаны начальнiк iзалятара часовага ўтрымання Жодзiнскага ГУУС. Менавiта ён канваяваў Сяргея Багдашова, якi збег з залы суда ў Жодзiне 29 мая i дагэтуль не знойдзены. Начальнiку IЧУ прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу i пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмiнам на 3 гады. Асуджаны прысуд не абскардзiў, i ён уступiў у сiлу. Збеглы Багдашоў расшукваецца па лiнii Iнтэрпала.

З музея Брусэля скрадзеная карцiна знакамiтага мастака-сюррэалiста Рэне Магрыта. Кошт шэдэўра ацэньваецца ў 3 млн. еўра. Карцiна скрадзеная сярод белага дня двума ўзброенымi рабавальнiкамi. Яна дэманстравалася на выставе, прысвечанай жыццю мастака.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ  

У Харкаве прайшла незвычайная акцыя пратэсту, якую аб'явiлi журналiсты газеты "Слобiдський край", афiцыйнага друкаванага органа Харкаўскага аблсавета i абладмiнiстрацыi. У нумары за аўторак на 8 палосах толькi два словы — "Акцыя пратэсту!" "Мы пяць месяцаў без зарплаты. Упершыню за 92 гады адзiная ў вобласцi ўкраiнскамоўная газета выйшла з пустымi старонкамi", — гавораць кiраўнiкi рэдакцыi. Створана камiсiя, якая вывучае сiтуацыю.

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика