Абама i Мядзведзеў ацанiлi свае адносiны

Источник материала:  

Абама i Мядзведзеў ацанiлi свае адносiныПрэзiдэнты Расii i ЗША Дзмiтрый Мядзведзеў i Барак Абама заяўляюць, што ў iх склалiся канструктыўныя ўзаемаадносiны, якiя дазваляюць абмяркоўваць i вырашаць самыя надзённыя праблемы дзвюх краiн.

Асноўнымi тэмамi для абмеркавання на сустрэчы двух лiдараў сталi супрацьракетная абарона i новая дамова аб скарачэннi стратэгiчных наступальных узбраенняў. Прэзiдэнт Расii заявiў свайму амерыканскаму калегу, што лiчыць вельмi разумнымi апошнiя рашэннi ЗША па адмове ад ПРА ва Усходняй Еўропе. Што датычыцца новай расiйска-амерыканскай дамовы аб стратэгiчных наступальных узбраеннях, праца па iх падрыхтоўцы iдзе канструктыўна, адзначыў Мядзведзеў. Акрамя таго, Расiя i ЗША выступаюць за дыпламатычнае ўрэгуляванне iранскай ядзернай праблемы. Аднак у тым выпадку, калi Тэгеран не пойдзе насустрач, размова будзе iсцi аб санкцыях, заявiў амерыканскi лiдар.

Школьнiк перамог свiны грып

Расiйскi школьнiк, якому быў пастаўлены дыягназ "грып А/H1N1", справiўся з хваробай i ўжо быў выпiсаны з бальнiцы.

Трэцякласнiк школы №1 пасёлка Мурмашы захварэў адразу пасля вяртання з канiкулаў у Турцыi. Адразу пасля таго, як яму быў пастаўлены папярэднi дыягназ, школа была зачыненая на каранцiн. Па афiцыйных звестках, да 21 верасня ў краiне зафiксаваны ўжо 381 выпадак захворвання. Як i раней, большасць хворых нядаўна вярнулася дадому з-за мяжы пасля адпачынку або вучобы.

У Швецыi выкралi мiльярд

Рэкорднае рабаванне ўзрушыла Стакгольм дзёрзкасцю злачынцаў i iх падрыхтоўкай. Усяго за 20 хвiлiн рабаўнiкi на верталёце выкралi са сховiшча мiльярд крон. Гэта так шмат, што зараз жыхары сталiцы Швецыi сутыкнуцца з недахопам наяўнасцi.

Злачынцы абрабавалi сховiшча каштоўных папер у Стакгольме, якое належыць найбуйнейшай у Швецыi iнкасатарскай фiрме G4S. Кiраўнiцтва пацярпелай кампанii адмаўляецца назваць нават прыблiзную суму выкрадзенага, але, па словах прадстаўнiка Гандлёвай арганiзацыi Швецыi, гаворка iдзе аб мiльярдзе крон (89 млн фунтаў стэрлiнгаў). Злачынцы селi на будынак у белым верталёце. З яго выскачылi некалькi ўзброеных аўтаматамi людзей у масках, залезлi ў аперацыйную залу, дзе некалькi дзясяткаў супрацоўнiкаў займалiся падлiкам грошай. Злачынцы з дапамогай выбухоўкi ўзламалi сейфы з грашыма, а затым паднялi сваю здабычу з дапамогай вяровак на дах. Нiхто з супрацоўнiкаў G4S не пацярпеў, хоць сведкамi налёту стаў 21 чалавек. Рабаванне было здзейснена ў iмклiвым рэжыме — злачынцы справiлiлся за 20 хвiлiн. Усе дзеяннi палiцыi вынiкаў не прынеслi. Толькi праз некалькi гадзiн кiнуты верталёт злачынцаў быў знойдзены ў паўночным прыгарадзе Стакгольма.

У Інданэзii нарадзiлася 9-кiлаграмовае дзiця

На поўначы iнданэзiйскага вострава Суматра на свет з'явiлася адно з самых буйных немаўлят у свеце. Вага дзiцяцi складае амаль дзевяць кiлаграмаў пры росце ў 62 сантыметры.

41-гадовай мацi давялося рабiць кесарава сячэнне, у жанчыны гэта ўжо чацвёртае дзiця. Па меркаваннi дактароў, велiзарная вага дзiцяцi тлумачыцца цукровым дыябетам, на якi хварэе яго мацi. Тым не менш, немаўля нарадзiлася абсалютна здаровым.

Чатыры месяцы з нажом у ягадзiцах

На 26-гадовую жыхарку Кiтая Iн Шы быў здзейснены разбойны напад. Адзiн са злачынцаў ударыў кiтаянку нажом у ягадзiцу.

Пасля таго, як жанчына звярнулася па медыцынскую дапамогу, урачы некаторы час не маглi вызначыць прычыну яе скаргаў на болi ў вобласцi жывата. У вынiку рэнтгеналагiчнага даследавання медыкi высветлiлi, што боль быў выклiканы цiскам металiчнага прадмета на мачавы пузыр. Даўжыня ляза, якое захраснула ў целе, склала каля 15 сантыметраў, знаходзiлася яно ў целе больш за чатыры месяцы.

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика