Імя зоркi

Источник материала:  

Чацвёртую восень у Мiнск прыязджае народны артыст Расii Юрый Башмет. У яго тут будзе праца: з 4 па 11 кастрычнiка быць галоўнай зоркай фестывалю свайго iмя. Але не адзiнай. На адкрыццi выступiць ён сам з аркестрам "Новая Расiя" ў праграме "Вечар Кармэн". Але асаблiвы шарм фестывалю надасць iмя Галiны Вiшнеўскай, якая асабiста склала праграму аднаго з канцэртаў i, магчыма, прыедзе сама. Акрамя таго, цэлае сузор'е выдатных музыкантаў, якiя выступяць у розных канцэртных праграмах, ды яшчэ i правядуць заняткi ў Моладзевай акадэмii краiн СНД, што пашырае фармат "майстар-класаў".

— Мiжнародны фестываль Юрыя Башмета праводзiцца ў адпаведнасцi з пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь, — адзначыў мiнiстр культуры Беларусi Павел Латушка. — Гэта з'яўляецца сведчаннем нашага стаўлення да гэтай падзеi i гэтага вiду мастацтва, падкрэслiваючы яго важнасць, неабходнасць для беларускай культуры, павышае прэстыж краiны за межамi а таксама спрыяе нашаму ўнёску ў Еўрапейскую культурную скарбонку. Арганiзатарамi фестывалю з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры i Мiнскi гарвыканкам. Мне не даводзiлася яшчэ бываць на гэтым фестывалi, i я таксама вельмi чакаю яго адкрыцця.

Затое мiнiстр культуры Павел Латушка бываў у Венскай оперы — трапiў у тэатр па бiлеце за 10 еўра. Танна, але таму, што давялося сядзець на адным з горшых месцаў. Аднак усё адно быў вельмi рады, бо вельмi хацеў паслухаць Венскую оперу, а бiлеты ў гэты тэатр — адны з самых дарагiх у Еўропе.

Сярод беларускiх слухачоў, напэўна, ёсць такiя, хто не можа купляць бiлеты па вялiкiм кошце. У iх ёсць магчымасць трапiць на канцэрт адкрыцця фестывалю, якi пройдзе сёлета ў Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета Беларусi. У нашым тэатры цяпер ёсць месцы, дзе не вельмi добра бачна, што адбываецца на сцэне, але ўсё адно музыку можна пачуць. Бiлеты на гэтыя месцы зусiм танныя. "Але акустыка ў тэатры нармальная, запэўнiвае дырэктар беларускай оперы Валерый Гедройц. — Мы зрабiлi захады, каб палепшыць акустыку на сцэне."

Стан Вялiкага тэатра Беларусi i яго перспектывы апошнiм часам вельмi цiкавяць тых, хто любiць хадзiць на оперу i балет. I не толькi ў сувязi з фестывалем Башмета, асобныя канцэрты якога пройдуць у тэатры. Бо фестываль адгучыць, але музыка застанецца — беларуская. Хто будзе вызначаць творчы кiрунак, калi да пачатку новага сезона трупу так i не пазнаёмiлi з Генеральным дырэктарам тэатра?

— Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета — вядучая культурная ўстанова, — падкрэслiў Павел Латушка. — Таму важным з'яўляецца пытанне прызначэння новага генеральнага дырэктара. Пытанне будзе вырашана ў найблiжэйшы час. Гаварыць аб нейкай кандыдатуры пакуль заўчасна.

Ларыса ЦIМОШЫК.

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика