Слесара ЎЗНАГАРОДЗІЛI за пагоню

Источник материала:  

Гэта здарылася ранiцой 2 жнiўня, калi п'яны вадзiцель з в. Малое Гарадзiшча Ляхавiцкага раёна на а/м "Масквiч 2140" зрабiў наезд на 64-гадовую пенсiянерку, якая пераходзiла вул. Брэсцкую ў г. Баранавiчы па нерэгуляваным пераходзе. Жанчына загiнула, а вадзiцель з места аварыi з'ехаў.

У пагоню за iм кiнуўся слесар Баранавiцкага аўтаагрэгатнага завода Мiкалай Пошва, якi на сваёй машыне апынуўся каля месца здарэння. М. Пошва iмчаўся за ўцекачом i сiгналiў. Неўзабаве яму ўдалася прыцiснуць "Масквiч" да абочыны на вул. Камсамольскай. Забраўшы ў п'янага вадзiцеля ключы, грамадзянiн Пошва выклiкаў мiлiцыю i паехаў па сваiх справах. I вось праз паўтара месяца Баранавiцкi ГАУС узнагародзiў Мiкалая Пошву грашовай прэмiяй.Родны завод таксама не застаўся ў баку.

Сымон Свiстуновiч.

←Интерконтинентальные красавицы не имеют времени купить сувениры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика