Зямля на зіму зварухнулася

Источник материала:  
25.09.2009

27 верасня па праваслаўным календары адзначаецца Узвіжанне Крыжа Гасподня.

У народзе гэта свята ўспрымалася як усеагульны рух (“здзвіжанне”), паварот на зіму. У валачобных песнях і прымаўках мы знаходзім пацвярджэнне гэтаму: “Святая Прачыста папары мяшаець, Святое Узвіжанне з поля збіраець... бульбу капаець... сцеліць лянок”; “зямля з лета на зіму зварухнулася”; “Узвіжанне восень зіме насустрач нясе”, “На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі”, г.зн. ураджай павінен быў быць звезены ў склеп: “Святое Узвіжанне з поля збіраець”. Адсюль і народная назва гэтага дня — Звіжанне або Узвіжанне. 

Па шматлікіх этнаграфічных  звестках, з успамінаў старых людзей вядома, што напярэдадні гэтага свята ў вёсках будавалі новыя  капліцы, ставілі крыжы на скрыжаванні дарог або каля крыніц, фарбавалі, рамантавалі старыя крыжы. Усё гэта рабілася ў знак удзячнасці за сабраны ўраджай і як абярэг ад зла, хвароб і нястачы. Паўсюдна ў гэты дзень ішлі ў царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, памаліцца за хворых, нямоглых, бедных. У народзе казалі: “Калі на Узвіжанне з верай памаліцца каля Крыжа, то ён і мёртвага падыме”. Абавязковай умовай гэтага дня быў строгі пост. У гэты дзень у некаторых вёсках наладжвалі хрэсны ход, каб “замкнуць” усіх жыхароў вёскі і іх падворкі на зіму ад мору, вайны і інш.
←“Веселящие” грибы с “волшебного” поля. Тихая охота может привести семерых грибников за решетку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика