Новыя месцы на карце. Сталічныя скверы і будучыя вуліцы набываюць імёны

Источник материала:  
25.09.2009

Мінгарсавет імк-нецца да таго, каб кожны куточак горада меў сваю назву. Менавіта таму ў хуткім часе жыхары сталіцы будуць гуляць у скверах з назвамі Татарскі (паміж вуліцамі Ігнаценкі, Грыбаедава і Татарскай), Адама Міц-кевіча (Няміга — Гарадскі вал — Валадарскага), Грушаўскі (Дзекабрыстаў — Парашутная — Папаніна) і некаторых іншых. — Афіцыйна прынята пастанова аб наданні імёнаў дзесяці безназоўным скверам і адной вуліцы, якая ўжо спраектавана, — расказвае галоўны спецыяліст упраўлення культуры Мінгарвыканкама Інна Пяцелька. — Таксама зменіцца назва некаторых сталічных могілак: “Піянерскія” стануць “Крупцамі” — у ХVІ стагоддзі на тым месцы была вёска з такой назвай, а “Дружба” будуць перайменаваны ў “Брылеўскія”, бо знаходзяцца яны якраз побач з мікрараёнам Брылевічы. У планах — наданне назваў яшчэ сямі гарадскім скверам і адной спраектаванай вуліцы. Сярод усіх новых імёнаў няма ніводнага выпадковага. Кожнае ўлічвае тапанімічныя і гістарычныя асаблівасці мясцовасці. Вельмі дапамог у гэтай справе асістэнт кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ Іван Сацукевіч. Напрыклад, сквер паміж вуліцамі Чырвонаармейская — Карла Маркса — Энгельса — праспект Незалежнасці (ля Купалаўскага тэатра) зараз будзе называцца Аляк- сандраўскім, бо яшчэ ў 1870 годзе там была пабудавана капліца Аляксандра Неўскага. А спраектаванай вуліцы нададзена імя заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР Канстанціна Кірыенкі. Сквер паміж вуліцамі Кастрычніцкая — Ульянаўская — Беларуская (ля стадыёна “Дынама”) названы Ляхаўскім, паколькі быў створаны яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя ў прадмесці Ляхаўка, якое было адным з найвялікшых у даваенным Мінску. Як бачым, у кожнай назве — частка нашай гісторыі і культуры.

←Импорт ограничить, экспорт — разрешить. В Таможенном союзе грядут “пошлинные” перемены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика