Маладзiк малады, твой рог залаты

Источник материала:  

 Хутчэй за ўсё, станоўчыя адносiны да маладзiка грунтуюцца на асацыяцыi з пачаткам, растучым Месяцам. А можа прычына ў тым, што маладзiк мае два рагi i нагадвае кароўку-кармiцельку, якая дапамагала ўтрымлiваць шматдзетную сям'ю.

   Менавiта ў гэтую фазу Месяца выконвалi шэраг магiчных i рытуальна-абрадавых дзеянняў для дасягнення жаданага вынiку, для паляпшэння дабрабыту ў гаспадарцы i г.д. Асаблiвымi знакамi павагi карыстаўся "маладзiчок" сярод народных лекараў. Пераважную большасць хваробаў, звязаных з пагаршэннем фiзiчнага стану чалавека, iмкнулiся лячыць у першую квадру Месяца.

   Усе жыццесцвярджальныя абрадава-рытуальныя дзеяннi прымяркоўвалi да "маладога" Месяца, але ведалi, што самымi спрыяльнымi яго днямi з'яўляюцца тыя, якiя максiмальна наблiжаны да поўнi. Нашы продкi верылi ў тое, што дзейнiчае неабвержная сувязь чалавека з космасам: "Як Месяц на небе расце, прыбывае, так i шчасце, дабрабыт, грошы, здароўе ў хаце i сям'i будуць прыбываць".

   Як правiла, першы вянец новага зруба закладвалi толькi пад поўню.

   У гэты ж час рабiлi ўлазiны — засялялiся ў новую хату.

   Самымi шчаслiвымi лiчылi тых, хто справiў сваё вяселле за некалькi дзён да поўнi. Нездарма часцей за ўсё на вяселлi казалi: "Жадаем шчасця поўню".

   Тыя, хто займаўся рыбным промыслам, прасiлi, каб нiткi на сеткi прала цяжарная жанчына i абавязкова пад поўню, каб у гэтых сетках было заўсёды "поўна" рыбы.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика