Ты ляцi, чырвоны конь...

Источник материала:  

Не да песень зараз уладальнiку шасцiгадовага каня светла-чырвонай масцi з вёскi Сяўкi Лоеўскага раёна, якога зламыснiкi выкралi ноччу прама з пашы.

У мiлiцыю звярнулiся i сваякi памерлага, калi не знайшлi на магiле ўсталяваны мармуровы кветнiк. Непрыемнае здарэнне адбылося на могiлках "Паўднёвыя-2" у вёсцы Цагельня пад Гомелем.

А яшчэ аднаму не знойдзенаму злодзею, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, спатрэбiлiся для невядомых мэтаў тры сцягi, што вiселi ля будынка Дома культуры энергетыкаў па вулiцы Ленiна ў Светлагорску.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

з сякерай на вулiцу

У Брэсцкую абласную бальнiцу даставiлi п'янага чалавека з чэрапна-мазгавой траўмай i сечанай ранай перадплечча. 34-гадовы мужчына растлумачыў, што на вул. Маскоўскай на яго напаў з кухоннай сякерай беспрацоўны жыхар Брэста i забраў грошы ды мабiльны тэлефон. Злачынцу шукаюць.

Сымон Свiстуновiч.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика