Грандыёзнае лядовае шоў чакае мiнчан

Источник материала:  

Алена Чайкоўская, Алексей Мiшын i Артур Дзмiтрыеў прывезлi ў беларускую сталiцу сваiх выхаванцаў

Беларуская сталiца ўпершыню з 23 па 27 верасня прымае этап Гран-пры па фiгурным катаннi "Мiнскi лёд" сярод юнiёраў. 117 удзельнiкаў з 30 краiн ужо пацвердзiлi свой удзел i пачалi з'язджацца ў Мiнск. Спаборнiцтвы пройдуць на дзвюх лядовых пляцоўках сталiчнага Палаца спорту. Сваiх выхаванцаў прывязуць самыя знакамiтыя трэнеры ў свеце, сярод iх расiяне Алена Чайкоўская, Аляксей Мiшын, Артур Дзмiтрыеў. Урачыстае адкрыццё спаборнiцтваў адбудзецца 24 верасня ў 19 гадзiн. На 26 верасня, дзень закрыцця, запланаваны вялiкi гала-канцэрт з паказальнымi выступленнямi пераможцаў, якi пачнецца а 21 гадзiне. Уваход на спаборнiцтвы для гледачоў бясплатны, на гала-канцэрт бiлеты каштуюць ад 5 да 15 тысяч рублёў. Фiгурысты з Расii, Японii, ЗША паспрачаюцца за прызы мiнскага этапу Гран-пры.

Як адзначыў памочнiк старшынi "Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба" Аляксандр Храмылёў, Беларускi саюз канькабежцаў рухаецца па шляху "Беларускай федэрацыi хакея": ад юнiёрскiх турнiраў да мiжнародных топ-турнiраў. "У фiгурным катаннi надзвычай важна з юнацкага ўзросту быць навiдавоку, дэманстраваць сябе перад суддзямi, балельшчыкамi", — падкрэслiў Аляксандр Храмылёў i адзначыў, што турнiр надзвычай важны не толькi для беларускiх спартсменаў, якiя на правах гаспадароў будуць заяўленыя ў максiмальнай колькасцi ва ўсiх дысцыплiнах, але i для краiны. I паводле слоў як беларускiх спецыялiстаў, так i прадстаўнiкоў Мiжнароднага саюза канькабежцаў, у Беларусi ёсць усе шанцы атрымаць спаборнiцтвы самага высокага мiжнароднага ўзроўню.

Прыехаў у Беларусь i прадстаўнiк Мiжнароднага саюза канькабежцаў Аляксандр Коган, якi выдатна ацанiў умовы для турнiру i падкрэслiў, што Беларусi права праводзiць этап Гран-пры даецца дугi раз запар (летась спаборнiцтвы прымаў Гомель). I гэты факт пацвярджае бездакорнасць падрыхтоўкi нашай краiны да мiжнародных турнiраў.

Аляксандр Коган выказаў упэўненасць у тым, што Мiнск настолькi спартыўны горад, што спаборнiцтвы пройдуць пры поўным аншлагу.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика