Няма нiякiх праблем з тым, каб уключыць у пералiк нарыхтовак пладова-ягаднай сыравiны ад насельнiцтва тую ж слiву, толькi

Источник материала:  

Дарагая рэдакцыя, прашу патлумачыць: чаму нарыхтоўчыя прадпрыемствы не прымаюць пладова-ягадную сыравiну, у прыватнасцi, слiву, вiнаград i грушы?

Сяргей Фёдаравiч КАЛЯДА, вёска Навошына Карэлiцкага раёна

Лiтаральна днямi "Звязда" са спасылкай на канцэрн "Белдзяржхарчпрам" давала iнфармацыю пра тое, што ў перапрацоўчых прадпрыемстваў якраз такi i ёсць цiкавасць да той жа грушы, але на прамперапрацоўку яна не паступае. Яшчэ раней мы пiсалi, што сёлета, у сувязi з не вельмi ўраджайным годам, якi адбiўся не лепшым чынам i на ўзроўнi нарыхтовак (вiшнi, чорных i чырвоных парэчак, агрэсту, чарнiц) — што, у сваю чаргу, можа прывесцi да выпуску вузкага асартыменту прадукцыi, — перапрацоўчым прадпрыемствам было рэкамендавана зрабiць захады па папаўненнi аб'ёмаў недаатрыманай сыравiны iншымi вiдамi: слiвай, бруснiцамi, буякамi, малiнай, журавiнамi, чарнаплоднай рабiнай. Але, як вынiкае прынамсi з лiста нашага чытача, гэтага не адбываецца. Чаму?

— Мне цяжка дакладна за перапрацоўчыя прадпрыемствы адказаць на гэтае пытанне. Магчыма, адсутнiчаюць патрэбныя тэхналогii, наколькi асабiста я зразумела, маючы кантакт з прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, — сказала старшыня праўлення Карэлiцкага раённага спажывецкага таварыства Галiна МIХАЙЛОЎСКАЯ. — Аднак, паколькi пытанне вашага чытача датычыцца нарыхтоўкi, адкажу на яго так. У дагаворах, якiя заключаюцца з перапрацоўчымi прадпрыемствамi на пастаўку сыравiны — а заключаюцца яны задоўга да пачатку сезона масавых нарыхтовак, — дакладна прапiсваюцца ўсе пазiцыi: вiды сыравiны, якую жадаюць атрымлiваць гэтыя прадпрыемствы, аб'ёмы i закупныя цэны. Сёлета, напрыклад, у такiх дагаворах традыцыйна прысутнiчалi яблыкi, алыча. А тая ж слiва не першы год запар у спiсе адсутнiчае. Хоць нам уключыць яе ў пералiк пладова-ягаднай сыравiны, што нарыхтоўваецца ад насельнiцтва, не складае нiякiх цяжкасцяў — сiстэма прыёмкi адладжаная. А слiў сёлета, у адрозненне ад яблыкаў, сапраўды шмат, i да нас ужо паступалi аналагiчныя звароты ад грамадзян. Але што мы можам зрабiць? Хоць такая зацiкаўленасць у нас ёсць. Напрыклад, летась за здадзеную прадукцыю раённае спажывецкае таварыства выплацiла насельнiцтву 450 мiльёнаў рублёў. I гэтыя грошы вярнулiся ў нашы гандлёвыя прадпрыемствы праз закупку людзьмi розных тавараў, у тым лiку складанай бытавой тэхнiкi.

Мы пацiкавiлiся ў Галiны Леанiдаўны: як сёлета iдзе нарыхтоўка сельскагаспадарчай прадукцыi ў раёне з улiкам спецыфiкi сезона?

— Як я ўжо адзначала, сёлета неўраджай яблыкаў. Калi летась мы нарыхтавалi 1 200 тон, дык зараз пакуль няма i дзясятай часткi ад мiнулагодняй лiчбы. Адзiны ў нашай вобласцi раён, дзе яблыкi сёлета выраслi, — гэта Воранаўскi. Нам давялося нават выязджаць на нарыхтоўку ў Баранавiцкi раён. Хоць закупную цану мы пакуль трымаем: як было 350 рублёў за кiлаграм, так i засталося.

Дарэчы, сёлета ўпершыню Карэлiцкае раённае спажывецкае таварыства нарыхтоўвала бруснiцы. Адбылося гэта, па-першае, па iнiцыятыве згаданага вышэй канцэрна "Белдзяржхарчпрам", па-другое, загадзя гэтыя ягады не былi ўключаны, згодна з дагаворамi з перапрацоўчымi прадпрыемствамi, у пералiк сыравiны, якую жадалi атрымлiваць яны для прамперапрацоўкi. Гэта мы да таго, што са слiвамi i iншай пладова-ягаднай сыравiнай у прынцыпе можна ж было зрабiць тое ж, праўда? Калi ў насельнiцтва дрэвы ломяцца ад пладоў, чаму аператыўна не адгукнуцца на прапанову?

— Усяго нарыхтавалi 1,5 тоны бруснiц. Галоўнае, што цяпер людзi будуць ведаць: можна будзе здаваць i гэтыя ягады, — заўважыла старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства.

Пацiкавiлiся мы i вiдамi на ўраджай бульбы сёлета, аб'ёмамi нарыхтовак i ўзроўнем закупных цэнаў.

— Сёлета неўраджай i на бульбу. Прынамсi, насельнiцтва здае яе пакуль не вельмi ахвотна. Надзея ў нас сёлета больш на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Закупная цана зараз складае 600 рублёў за кiлаграм. Гэта за так званую таварную бульбу, якой потым можна будзе гандляваць на кiрмашах па продажы сельскагаспадарчай прадукцыi.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика