...

Источник материала:  

Супрацоўнiкi МНС Дубровенскага раёна Вiцебскай вобласцi за тры гадзiны адшукалi ягаднiц, якiя заблудзiлiся ў балоце. Дзве жыхаркi Дуброўна 1989 i 1977 гадоў нараджэння, згубiўшы пiльнасць, апынулiся сярод непраходнай багны Асiнторфскага сельсавета i выбрацца самастойна не змаглi. Аднак iм пашанцавала: пры iх быў мабiльны тэлефон, па якiм яны патэлефанавалi ў МНС, i ў складзе пошукавай групы былi два дасведчаныя выратавальнiкi, якiя добра ведалi мясцовасць. За тры гадзiны, ужо ў цемры, выратавальнiкi змаглi адшукаць i вывесцi жанчын. Сабраныя ягады жанчыны не кiнулi.

Урач-гiгiенiст абвiнавачваецца ў атрыманнi хабару ад прадпрымальнiкаў у выглядзе тавараў бытавой хiмii i туалетных прыналежнасцяў. Хабар урач Мiнскага занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, 1980 года нараджэння, атрымлiвала ад двух прадпрымальнiкаў ТД "Ждановiчы". Ёй перадалi тавараў i матэрыяльных каштоўнасцяў на суму Br187 тыс. i Br109 тыс. Аплата прызначалася за тое, што ўрач закрывала вочы на адсутнасць у гандляроў гiгiенiчных пасведчанняў на прадукцыю, што рэалiзоўвалася, на парушэнне санiтарных нормаў i гiгiенiчных нарматываў.

Непрацуючы 32-гадовы жыхар вёскi Валяр'янава спрабаваў збыць пiсталеты "Чэска Зброеўка" i "Дрэйзе". Ён быў затрыманы супрацоўнiкамi 6-га ўпраўлення ГУБАЗ МУС, спецпадраздзяленнем па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" i аператыўнiкамi крымiнальнага вышуку. Заведзена крымiнальная справа.

Гомельскiя памежнiкi на мяжы з Украiнай у лесе затрымалi групу з 54 парушальнiкаў, грамадзян гэтай краiны. Сярод затрыманых 39 чалавек — няпоўнагадовыя. Яны незаконна перайшлi мяжу з мэтай збору журавiн. У iх канфiскавана каля паўтоны гэтай ягады. Парушальнiкаў перадалi ўкраiнскiм памежнiкам. Дарэчы, усе яны — жыхары аднаго населенага пункта.

П'яны кiроўца 1974 года нараджэння без правоў збiў насмерць у Мiнску жанчыну 1948 года нараджэння, якая пераходзiла дарогу на зялёнае святло святлафора. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Заведзена крымiнальная справа. Каментуючы здарэнне, супрацоўнiкi ДАІ не хавалi эмоцый: "У Дзень без аўтамабiля, калi ўсiх кiроўцаў заклiкалi пакiнуць машыны дома, гэты мужчына ўмудрыўся не проста сесцi за руль, але зрабiў гэта, быўшы пазбаўленым правоў, у гадзiну дня ўжо напiўся, паехаў на чырвонае святло i пазбавiў жыцця чалавека!"

Рухаючыся з МКАД у бок Калядзiчаў, маршрутнае таксi ўрэзалася на вул. Бабулiна ў МАЗ, якi стаяў каля дарогi.. У вынiку ДТЗ пацярпелi дзве пасажыркi. Кiроўца не змог выразна растлумачыць, чаму адбылася аварыя.

У Драгiчынскiм раёне затрыманы 24-гадовы кiроўца, якi на працягу гадзiны збiў двух пешаходаў i збег з месцаў здарэння. Першае ДТЗ жыхар горада Бярозы, кiруючы аўтамабiлем "Масквiч-412", здзейснiў 21 верасня ў 17.25 у вёсцы Аполь Iванаўскага раёна. Ён наехаў на 77-гадовую мясцовую жыхарку i з'ехаў. У 18.20 у вёсцы Хомск гэты ж кiроўца наехаў на 31-гадовую жанчыну, якая ехала на веласiпедзе, i таксама з'ехаў з месца ДТЗ. Пацярпелыя з траўмамi ў бальнiцы, а кiроўцу "Масквiча" ў стане алкагольнага ап'янення затрымалi прыкладна за кiламетр ад месца здарэння. Правоў яго пазбавiлi яшчэ 15 жнiўня 2007 года.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  

Жыхары Лос-Анджэлеса змогуць трымаць не больш за аднаго пеўня на сям'ю. Адпаведнае абмежаванне ўвёў гарадскi савет, якi iмкнуўся такiм чынам абаранiць жыхароў ад лiшняй турботы ў начны час i па ранiцах. Абмежаванне распаўсюджваецца толькi на хатнiя гаспадаркi, прадпрыемствам абмяжоўваць колькасць пеўняў не давядзецца. Тыя жыхары, якiя ўжо ўтрымлiваюць дома больш за аднаго пеўня, змогуць звярнуцца ў гарадскi дэпартамент па справах жывёл i запытаць адначасовую лiцэнзiю на дадатковых пеўняў коштам 50 долараў.

Раённы суд у польскiм горадзе Быдгошч даў у газету абвестку, у якой заклiкае нейкую Сафi Бом прыбыць у судовую iнстанцыю. Калi жанчына не прыйдзе ў суд, яна будзе прызнаная памерлай. Самае забаўнае, што Сафi Бом нарадзiлася ў... 1782 годзе. Як выявiлася, суд насамрэч шукае 227-гадовую жыхарку горада. У судовых дакументах Сафi Бом лiчыцца спадчыннiцай буйнай нерухомасцi. На ўласнасць прэтэндуюць яе далёкiя спадчыннiкi, а для таго, каб зямля i дамы перайшлi iм у спадчыну, судовы орган павiнен прызнаць прамога спадчыннiка памерлым.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика