Пратадыякан Андрэй КУРАЕЎ: Патрыяршаства Кiрыла будзе адрознiвацца спробай перамены псiхалогii праваслаўных людзей

Источник материала:  

Пра гэта ўчора ў Мiнску расказаў студэнтам i ўсiм прысутным на сустрэчы ў Беларускiм дзяржаўным аграрным унiверсiтэце вядомы праваслаўны мiсiянер, прафесар Маскоўскай духоўнай акадэмii пратадыякан Андрэй КУРАЕЎ. Яго лекцыя адбылася ў рамках цыкла выступленняў, прадугледжаных Духоўна-асветнiцкай праграмай "Сям'я — еднасць i любоў", якая праходзiць гэтымi днямi ў Мiнску. Тэма лекцыi: "Моладзь i сучасная культура".

Прафесар заўважыў, што iнерцыя Царквы праяўляецца ў тым, што праваслаўныя людзi прывыклi быць меншасцю, якую прыцiскаюць, i ў тым, што яны мараць пра вяртанне "мiрных часоў", маючы на ўвазе незваротнае дарэвалюцыйнае мiнулае. Аднак свет змянiўся, ён стаў вельмi рознааблiчным, i каб размаўляць з iм, трэба ўмець размаўляць на яго мове. Каб размаўляць з моладдзю, трэба навучыцца гаварыць з ёй на розных мовах сучасных субкультур. "Сёння нам зноў патрэбна Пяцiдзясятнiца", — сказаў праваслаўны багаслоў.

Пратадыякан Андрэй КУРАЕЎ:  Патрыяршаства Кiрыла будзе адрознiвацца спробай перамены псiхалогii праваслаўных людзей   Пратадыякан заўважыў, што сёння Праваслаўнай царкве ў нашых краiнах неабходна намаганне, каб пераадолець сваю iзаляванасць i не бегчы ад мiру, а iсцi ў мiр. "Не хаваць святынi ад бруду, а асвячаць iмi бруд". Зменай гэтай псiхалогii, са слабай пазiцыi на моцную, будзе адрознiвацца патрыяршаства Кiрыла ад патрыяршаства Аляксiя ІI.

— Чаму я люблю Мiнск, — заўважыў айцец Андрэй, — таму што ў Беларусi Праваслаўе ў меншай ступенi iмкнецца толькi капiраваць мiнулае. Не парушаючы канонаў, тут не баяцца i не баялiся раней адлюстроўваць свой уласны час. Гэта бачна па архiтэктуры Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення, Дома Мiласэрнасцi i беларускай iканаграфii ХХ стагоддзя.

Што датычыцца адносiнаў царквы да сучаснай культуры, то тут, лiчыць прафесар, важна прытрымлiвацца прынцыпу: няхай я буду валодаць усiм, але каб толькi нiшто не валодала мной. Калi чалавек не раствараецца ў нечым, не губляе сваёй чалавечнасцi, то гэта не з'яўляецца дрэнным.

Пасля лекцыi ў перапоўненай актавай зале пратадыякан адказаў на пытаннi маладых людзей. На жаль, часу на гэта было недастаткова.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика