У Брэсце такiх кватэр няма?

Источник материала:  

Ва ўчарашнiм нумары газеты былi надрукаваны звесткi айчыннага кадастравага агенцтва, узятыя з яго сайта, пра сенсацыйныя плошчы кватэр. Сярод такiх значылася i самая малая ў Беларусі (толькі 2 м 2) кватэра па вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi ў доме № 76. Гэты дом знаходзiцца на абслугоўваннi ЖЭС-4. Яго кiраўнiк Уладзiмiр Швед вельмi здзiвiўся такой iнфармацыi. Адразу ўзяў тэхнiчны пашпарт на ўказаны дом, уважлiва прагледзеў яго. З дакумента вынiкала, што 90-кватэрны жылы дом мае шэсць пад'ездаў i з'яўляецца тыповым пяцiпавярховiкам узору 1973 года. Самыя меншыя па плошчы кватэры маюць 16,1, 16,2 метра жылых пакояў пры агульнай плошчы 31 i 34 метры. Уладзiмiр Дзмiтрыевiч выказаў меркаванне наконт таго, што на нейкiм этапе падрыхтоўкi дакументаў названым агенцтвам дапушчана тэхнiчная памылка. У вынiку першая лiчба памеру плошчы згубiлася, ёсць жа, напрыклад, кватэра з агульнай плошчай роўна 42 метры. Таму што кватэру з плошчай у два квадратныя метры нават уявiць цяжка.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика