Лялькi не старэюць. Але разважаюць, чаму гэта адбываецца з людзьмi

Источник материала:  

Прэм'ера

Адказы на сур'ёзныя пытаннi лялечнiкi раяць шукаць у беларускiх казках.

Менавiта iх узяў за аснову Анатоль Вярцiнскi, вырашыўшы паразважаць пра тое, адкуль бяруцца пакуты i несправядлiвасць. А рэжысёр Аляксей Леляўскi пачытаў сумную гiсторыю, але не стаў нудзiцца, а наадварот, успрыняў усе сур'ёзныя думкi з пэўнай доляй iронii, якой часам нестае беларусам. І вырашыўшы падзялiцца ёю з iншымi, узяўся за працу. Вынiкам яе стаў спектакль "Чаму старэюць людзi?", якi 25 верасня адкрые тэатральны сезон у Беларускiм дзяржаўным тэатры лялек.

Iдэю рэжысёра падтрымала мастак Таццяна Нерсiсян, зразумеў гумар i Леанiд Паўлёнак — лiдар гурта "Нагуаль" стварыў музыку для спектакля.

Таму дзiвiцца не трэба, калi ўбачыце вяскоўцаў, якiя жывуць у шпакоўнях, а самая галоўная частка iх цела — неверагодна доўгiя рукi, такiя працавiтыя...

Гумар яшчэ i ў тым, што прэм'ера ў лялечным тэатры адбудзецца днём, а паглядзець спектакль варта не толькi дзецям, якiя любяць казкi, але i iх бацькам. Хоць бы дзеля таго, каб паглядзець на самiх сябе ў розных жыццёвых абставiнах з пэўнай доляй самаiронii.

Ларыса ЦIМОШЫК.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика