Рэгiёны сплюсавалi па зарплаце. Выключэнне — Магiлёўшчына

Источник материала:  

Заробкі

Сярэдняя па Беларусi намiнальная налiчаная зарплата ў жнiўнi склала 1 млн 43,5 тыс. рублёў i ўзрасла ў параўнаннi з лiпенем на 0,8 % — на 8,3 тысячы. Прычым рост рэальных, з улiкам змянення цэнаў на тавары i паслугi, заробкаў за гэты ж перыяд крыху большы — 1 %.

 

Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, сярэдняя зарплата ў жнiўнi на прамысловых прадпрыемствах склала 1 млн 99,4 тыс. (у прыватнасцi, па палiўнай прамысловасцi — 2 млн 53,8 тыс., хiмii i нафтахiмii — 1 млн 516,4 тыс., электраэнергетыцы — 1 млн 416 тыс., прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў — 1 млн 280,9 тыс., машынабудаваннi i металаапрацоўцы — 1 млн 50,7 тыс., харчовай прамысловасцi — 1 млн 38,9 тыс., прамысловасцi лёгкай — 707,3 тыс.), па будаўнiчых арганiзацыях — 1 млн 470,9 тыс., у арганiзацыях транспарту — 1 млн 208,9 тыс., у сельскай гаспадарцы — 843,3 тыс., гандлi i грамадскiм харчаваннi — 907 тыс., жыллёва-камунальнай гаспадарцы — 941,6 тыс., ахове здароўя — 794,8 тыс. (ва ўрачоў — 1 млн 338,7 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 765,4 тыс., малодшага медперсаналу — 476,8 тыс.), у цэлым па ўстановах адукацыi — 665,9 тыс. (у настаўнiкаў — 768 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 1 млн 321,6 тыс.), па культуры i мастацтве — 717,8 тыс., сацыяльным забеспячэннi — 590,8 тыс. рублёў.

Што да рэгiёнаў, то лiдарам у жнiўнi застаўся Мiнск — 1 млн 328 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата па Мiнскай вобласцi склала 1 млн 26 тыс., па Гомельскай — 989,5 тыс., Гродзенскай — 976,2 тыс., Вiцебскай — 951,2 тыс., Брэсцкай — 934,6 тыс., Магiлёўскай — 929,9 тыс. рублёў.

Дарэчы, зазначаюць у Нацыянальным статыстычным камiтэце, сёлета ў параўнаннi з аналагiчным перыядам летась адзначаецца i рост намiнальных заробкаў за студзень-жнiвень у цэлым — у сярэднiм па Беларусi на 1,1 %. Прычым леташнiя паказчыкi тут перавышаюць усе рэгiёны (на 0,4 — 2,6 %), за выключэннем Магiлёўшчыны, дзе ўзровень сярэднiх заробкаў зменшыўся на 1,7 %.

Сяргей ГРЫБ.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика