Праз мяжу — хутчэй у шэсць разоў

Источник материала:  

Пытанне з iншамаркамi застаецца адкрытым

Унiфiкацыя мытных працэдур Беларусi, Расii i Казахстана з мiжнароднымi стандартамi паспрыяе павелiчэнню гандлю памiж гэтымi краiнамi i iх уступленню ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Такую думку падчас сустрэчы з журналiстамi выказаў генеральны сакратар Сусветнай мытнай арганiзацыi Кунiя Мiкурыi. Варта нагадаць, што адзiны беларуска-расiйска-казахстанскi Мытны саюз павiнен функцыянаваць з 1 студзеня наступнага года.

Як адзначыў Кунiя Мiкурыi, за апошнiя гады Беларусь дасягнула вялiкага прагрэсу ў мытнай справе. Тым не менш з улiкам значнага геапалiтычнага становiшча нашай краiны Сусветнага мытная арганiзацыя разглядае пытаннi аказання тэхнiчнай дапамогi для ўладкавання пунктаў пропуску, а таксама — для наладжвання папярэдняга абмену iнфармацыяй аб таварах i транспартных сродках, што перасякаюць мяжу.

Прычым, падкрэслiў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi, 12-15 кастрычнiка Беларусь наведае група экспертаў Еўрасаюза — менавiта для вывучэння магчымасцяў нашай краiны ў галiне папярэдняга паведамлення аб перамяшчэннi тавараў. "Сёння мы вядзём актыўныя перамовы з ЕС для таго, каб нас уключылi ў гэту сiстэму па вельмi простай прычыне — у вынiку час афармлення на мяжы можа скарацiцца да 6 разоў", — зазначыў кiраўнiк ведамства. Дарэчы, з 1 верасня сiстэма папярэдняга электроннага паведамлення ўжо уведзеная на беларуска-ўкраiнскай мяжы. Перамовы ў гэтым напрамку вядуцца i з iншымi суседзямi — Польшчай, Лiтвой i Латвiяй.

Адначасова не менш важным напрамкам з'яўляецца стварэнне iнфраструктуры. Па сутнасцi праблем тут няма — адно, засталося прафiнансаваць заканчэнне ўладкавання пунктаў пропуску "Беняконi", "Дамачава" i "Казловiчы". "Кансервацыя гэтых пунктаў абыдзецца даражэй, чым працяг будаўнiцтва, таму мы спадзяёмся, што пытанне будзе вырашана", — заўважыў Аляксандр Шпiлеўскi.

Мiж тым, цi не самая вострая на сёння тэма — пошлiны на легкавiкi ў рамках зноў жа Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана. "Стварэнне мытнага саюза немагчымае без адзiнай тарыфнай палiтыкi, выроўнiвання мытных пошлiн, — адзначыў Аляксандр Шпiлеўскi. — Аднак павысяцца або зменшацца пошлiны на тыя ж легкавiкi, пакуль невядома — на гэты конт вядуцца перамовы. Адно, што, на наш погляд, "зрух" пошлiн для Беларусi — страты бюджэту. Летась пры ўвозе легкавiкоў мы сабралi пошлiн на 280 млн долараў — для кампенсацыi гэтага "прагалу" спатрэбiцца шукаць iншую крынiцу даходаў. Тым больш, што вядома: уласных аўтамабiляў мы не вырабляем".

Сяргей ГРЫБ.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика