Зелянкоўская як Ума Турман, Алег Гарбуз — мент?..

Источник материала:  

Ведай нашых!

Якiя метамарфозы можа зрабiць з акцёрам роля — пяшчотная прыгажуня, напрыклад, можа стаць наёмным забойцам... Аднак, толькi па волi стваральнiкаў, у дадзеным выпадку цыкла тэлевiзiйных фiльмаў "Сёмiн", якiя пачаў паказваць у нядзелю вечарам тэлеканал НТБ.

Беларускiх тэлегледачаў могуць цiкавiць не толькi самi сюжэты, якiя закруцiў аўтар сцэнарыя Андрэй Курэйчык, але i працы беларускiх акцёраў, якiя патрапiлi ў кампанiю такiх зорак, як Леанiд Канеўскi i Дзмiтрый Арлоў. А ўсё таму, што праект "Сёмiн" здымаўся ў Беларусi на базе студыi Уладзiмiра Янкоўскага. Праўда, па волi расiйскай кiнакампанii "Версiя", кiно здымалi расiйскiя рэжысёры Аляксандр Франскевiч i Генадзь Байсак.

Адлiк у тэлеэфiры пачаўся ў нядзелю 20 верасня, калi была паказана першая серыя, але iх шэсць. Пакуль. Таму што НТБ ужо замовiў аўтару сцэнарыя другi сезон тэлефiльма. Курэйчыка гэта навiна парадавала. Тым больш што ў гэтым праекце iм рухае асабiстая зацiкаўленасць: ён прысвяцiў працу памяцi свайго брата, якi працаваў у мiнскай мiлiцыi i загiнуў на пачатку гэтага года.

Ларыса ЦІМОШЫК.

←ЭТО НАДО КАЖДОМУ ИЗ НАС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика