Што ў агародзе, а што — на балоце

Источник материала:  
23.09.2009

Морква заўсёды лічылася агароднінай, якая ўтрымлівае ў сабе цэлы шэраг карысных рэчываў і вітамінаў нават пры доўгатэрміновым захоўванні.

Аб карыснасці морквы складалі паданні, распавядалі казкі. У адным са старажытных паданняў гаворыцца так: “Адзін гандляр па дарозе на кірмаш згубіў некалькі зярнятак насення. Калі ён вяртаўся дадому, то ўбачыў у зямлі такую велізарную моркву, што толькі частка яе здолела б накарміць быка. Кажуць, з таго часу ў быкоў пачалі расці вялікія рогі”. Моркву пажадана захоўваць у склепе, закапаную па самую “галаву” у пясок. Журавіны. У славянскай народнай міфалогіі журавіны — гэта ключ-трава, крыніца, якая дорыць здароўе і дабрабыт. Журавіны нарыхтоўвалі на зіму, мачылі ў бочках. На працягу года з іх варылі кісялі, рабілі морс. Журавіны, багатыя на вітаміны, выкарыстоўвалі народныя лекары як супрацьзапаленчы сродак пры лячэнні малакроўя, захворванняў сэрца, дыябеце і гінекалагічных захворваннях.

←Песня сонечных гронак. Як Малдова з дапамогай беларускіх вытворцаў вяртае сабе славу вінаробчай рэспублікі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика