Мiс Данiя завяла самазвал, а Мiс Аўстрыя ў захапленнi ад Дзеда Мароза

Источник материала:  

ІнтэркАНТынентальныя прыгажунi вярнулiся з пяцiдзённага тура па Беларусi

...I цяпер увесь тыдзень будуць занятыя падрыхтоўкай да фiнальнага шоу. Харэаграфiя, макiяж, фотасесii, выхад у купальнiках i ў нацыянальных строях... Прафесiйная каманда АНТ працуе на славу. Паралельна заканчваецца мантаж сцэны Футбольнага манежа, галоўным сюрпрызам якой стане гiганцкi вадаспад, праз якi будуць выходзiць канкурсанткi. Такога Беларусь яшчэ не бачыла, а большасць жа дзяўчат да гэтага года нi разу не бачылi Беларусi. Але пра ўсё па парадку.

Мiс Данiя завяла самазвал, а Мiс Аўстрыя ў захапленнi ад Дзеда МарозаЯшчэ заўчора, будучы ў Дудутках, фiналiсткi першы раз паўсталi перад журналiстамi ў сваiх нацыянальных строях, прадэманстраваўшы рознiцу ў традыцыях сваiх краiн. Прычым калi ў славянскiх Польшчы, Украiны i Беларусi сукенкi былi з нацыянальнымi ўзорамi, то касцюмы дзяўчат з Калумбii, Гватэмалы i Курасау нагадвалi карнавальныя сукенкi — з вялiкiмi высокiмi i стракатымi пер'ямi. Сцiплы касцюм чэшкi быў лёгкiм у параўнаннi з касцюмам дзяўчыны з Марцiнiкi: бедная прыгажуня пад яго цяжарам ледзьве iшла. Канкурсантка з Нiгерыi адразу нагадала афрыканскае племя, а амерыканка — iндзейцаў, бо менавiта ў такi касцюм была апранута.

Днём жа раней прыгажунi спускалiся ў пячоры Салiгорска, куды на адзiн толькi спуск i пад'ём давялося затрацiць тры гадзiны. Дзяўчат апускалi на глыбiню 390 метраў ад зямлi. У касках, з адмысловымi двухкiлаграмовымi выратавальнiкамi. Прычым шахцёрскую форму, як расказала сацыёлаг РУП ВА "Беларуськалiй" Ларыса Мiхайлаўна, спецыяльна для дзяўчат не шылi — проста скарысталi свабодныя камплекты.

— Усё выдатна, проста супер. Дзяўчаткi вельмi класныя, — дзелiцца ўражаннямi беларуская краса Марыя Есьман. — Пазнаёмiлася з канкурсанткамі Украiны, Расiі — вельмi добра сябруем. Пасябравала i з iншымi канкурсанткамi. Нiякай канкурэнцыi не адчуваецца. А ў дарозе ўсё вельмi добра было, спявалi песнi, жартавалi, расказвалi анекдоты, глядзелi фiльмы. Увогуле, не адчувалася нават, што гэта дарога: шэсць гадзiн маглi ехаць, а стомы не адчуць. Адзiнае, што засмучала: калi ногi апухалi (смяецца). Вельмi прыемна, што народ так актыўна хварэе, дзякуй вялiкi. Падтрымка шалёная проста, мяне аж да слёз часам прабiрала.

Усе пяць дзён дзяўчат суправаджала каманда АНТ у складзе 73-х чалавек. Адмысловыя аўтобусы з лагатыпам конкурсу "Мiс IнтэркАНТыненталь" паспелi запомнiцца жыхарам Гродна, Гомеля, Брэста, Магiлёва, Салiгорска, Жодзiна... Па гэтых гарадах праязджалi канкурсанткi.

— Я першы раз у Беларусi, — гаворыць Хэлена Духонава з Аўстрыi. — Краiна вельмi спецыфiчная са сваiмi традыцыямi, якiх нельга ўбачыць у нас у Вене, напрыклад. Прывiтальныя цырымонii вельмi цiкавыя: з хлебам-соллю, з танцамi. Беларусь выглядае вельмi прыгожай, зялёнай краiнай. Мне вельмi спадабаўся "Дед Мароссо", якi жыве ў зiмовым ландшафце. I сам вельмi-вельмi спадабаўся. Цяжкасцi? Нiякiх. Пяць дзён праехалi, трошачкi стамiлiся, але нягледзячы на гэта ўсё проста выдатна.

Прадстаўнiцы Украiны Кацярыне Бойцы спадабалася беларуская гасцiннасць, а здзiвiў найбольш той факт, што тэлеканал АНТ для ўсiх канкурсантак выдаў форму:

спадабалася беларуская гасцiннасць, а здзiвiў найбольш той факт, што тэлеканал АНТ для ўсiх канкурсантак выдаў форму:

— Здзiвiла тое, што нам выдалi форму — усiм аднолькавую (смяецца). Мы не чакалi, з сабой панабiралi вельмi шмат рэчаў, па два чамаданы, карысталiся ж толькi адным. Але нiчога страшнага, затое ўсе хадзiлi ў прыгожай форме, нас усе бачылi i пазнавалi здалёк — нашу вялiкую групу. Вельмi добра заўсёды сустракалi — вось гэтага таксама не чакала: сотнi людзей стаялi на плошчах, вiтаючы нас апладысментамi, радасна i з фотаапаратамi. Мы як зоркi сусветнага маштабу паўсюль ездзiлi.

— Усе паездкi былi проста цудоўнымi, — дадае Людмiла Бакхур з Данii. — А найбольш запомнiлася Жодзiна, дзе я сама завяла самазвал! Маё сэрца гатова было выскачыць ад эмоцый i пачуццяў...

За час турнэ прыгажунi праехалi больш за тысячу кiламетраў...

— Тут нашмат халадней, чым у Зiмбабве, — прызнаецца афрыканка Ашлей Клоетэ. — Але чысцей, чым у Лондане, дзе я вучуся. А ўвогуле, я вельмi шчаслiвая, што наведала вашу краiну. Асаблiва мне падабаецца ваша ежа. А яшчэ я вывучыла некалькi рускiх слоў: "привет", "как дела", "сахар", "пока"... А яшчэ слова "за мной", якiя так часта паўтараюць ахоўнiкi.

Не адной зiмбабвiйцы прыйшлiся даспадобы беларускiя дранiкi. Дзяўчына з Сербii Мар'яна Гржыц таксама ў захапленнi ад iх. "Але самае галоўнае, што парадавала ў вашай краiне — гэта людзi: адкрытыя, гасцiнныя, з цёплым сэрцам.

— Самае цiкавае, што калi сюды ехала, думала, што буду як дома, — гаворыць расiянка Ганна Мезенцава. — Але прыехаўшы, адчула такi эклектычны момант: быццам бы ўжо ў Еўропе, але разам з тым быццам у Пiцеры. Мiнск падаўся мне вельмi падобным на Пiцер. Уражанне, быццам бы ты i дома, але як бы пасля рамонту — усё змянiлася. У Гомелi вельмi здзiвiў Палац Румянцавых, а нумар адзiн для мяне — безумоўна, Белавежская пушча.

Полька Ганна Тарноўска ўпершыню ў Беларусi, нягледзячы на блiзкасць нашых краiн. Дзяўчына ўжо мае вопыт выступленняў на конкурсах прыгажосцi. За яе плячыма ўдзел у "Мiс Балтыя" (Фiнляндыя) i "Мiс iнтэрнэшнл" (Кiтай).

ўпершыню ў Беларусi, нягледзячы на блiзкасць нашых краiн. Дзяўчына ўжо мае вопыт выступленняў на конкурсах прыгажосцi. За яе плячыма ўдзел у "Мiс Балтыя" (Фiнляндыя) i "Мiс iнтэрнэшнл" (Кiтай).

— Я прыехала трошачкi пазней — чатыры днi таму, хоць не так шмат паспела паглядзець, але ўжо магу сказаць, што шмат падобнага маем. Вельмi ўразiлi цэрквы, бо ў Польшчы больш касцёлаў. А цэрквы вельмi прыгожыя, шмат фотаздымкаў зрабiла.

Тры днi таму прыбылi "Мiс Германiя" i "Мiс Афганiстан".

— Дзяўчаты ўсе прыгажунi, — дзелiцца ўражаннямi "Мiс Германiя" Святлана, якая вельмi добра валодае рускай мовай. — У вас вельмi смачныя блiнчыкi, мы каштавалi iх у Дудутках. А ўвогуле я ў захапленнi ад чыстага i зялёнага Мiнска.

Святлана, мiж iншым, як i прыгажуня з Польшчы, таксама стрэляны верабей. Акрамя конкурсу "Мiс Германiя", дзе дзяўчына атрымала перамогу, былi яшчэ "Мiс топ-мадэль свету", "Мiс Унiверсiтэт" i "Мiс iнтэрнэшнл".

— Падрыхтоўка проста клас, — гаворыць у эксклюзiўным iнтэрв'ю "Звяздзе" Еўрапейскi дырэктар Сусветнай Арганiзацыi Прыгажосцi Дзiтлаф Тэрсiс. — Конкурсам я займаюся ўжо 21 год, таму ёсць з чым параўноўваць. Вельмi радуе, як прафесiйна тэлеканал АНТ працуе сумесна з мясцовымi органамi ўлады. Паўсюль, дзе б мы нi былi, нас заўсёды сустракалi вельмi цёпла. Дзяўчатам таксама ўсё спадабалася, яны нават не хацелi вяртацца. Найбольш мяне ўразiла, як i многiх дзяўчат, якiя не так шмат пра вашу краiну ведалi, гэта тое, наколькi яна ўсё ж прыгожая! Лiчу, што ў вас цудоўныя магчымасцi для турызму. I цяпер дзяўчаты вернуцца дадому i раскажуць пра Беларусь у сябе на радзiме, так што чакайце новых турыстаў.

— Першы раз тут i проста перапоўненая ўражаннямi, — расказвае Марыя Тэрсiс, мацi спадара Дзiтлафа, якая таксама прыехала падтрымаць канкурсантак. — Асаблiва мне спадабалася ваша класiчная музыка. Я слухала б яе кожны дзень, яна прыносiць мне вялiкае задавальненне. А яшчэ Беларусь здзiвiла мяне такой колькасцю лясоў! У нас (Марыя жыве ў Германii. — I.Л.) лясоў таксама шмат, але не настолькi! Проста шыкоўна.

— Я афiцыйны харэограф Сусветнай арганiзацыi прыгажосцi, — распавёў "Звяздзе" Торстэн Гальтс з Аўстралii. — Раней толькi ведаў назву, што ёсць такая краiна Беларусь. I я таксама вельмi ўражаны прыгажосцю вашай краiны. Калi ляцеў на самалёце сюды, я падумаў: "Ага, гэта Расiя, бо сюды патрэбна вiза", але ўжо пасля, калi ўбачыў будынкi, зразумеў, што гэта зусiм iншы свет, i што тут вельмi маляўнiча.

Два дні таму фiналiсткi "Мiс Iнтэркантыненталь-2009" зноў прымяралi свае нацыянальныя строi. А ля iх — касцюмеры, стылiсты, вiзажысты i цырульнiкi. Жартаў няма: прычоскi таксама павiнны быць унiверсальнымi: каб пераапрануцца, у дзяўчат будзе толькi 15 хвiлiн...

Пакуль жа канкурсанткi працуюць у рэжыме напружанага графiка, якi звычайна прысутнiчае ў кожным з конкурсаў прыгажосцi: дэфiле i рэпетыцыi. Апошнюю прэс-канферэнцыю дзяўчаты дадуць 26 верасня напярэдаднi фiналу, а ўжо 27-га мы будзем ведаць, у якую краiну паедзе карона пераможцы. Зрэшты, яна мае ўсе шанцы застацца i ў Беларусi. Адказ года даведаемся ўжо ў гэту нядзелю.

Iлья Лапато.

←Белорусы — знающая нация. Но не умеющая мыслить?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика