Чалавек верыць у Бога з самага нараджэння!

Источник материала:  

Сенсацыйную заяву зрабiлi брытанскiя вучоныя: чалавек з'яўляецца на свет ужо з верай у Бога. Паводле iх тэорыi, у чалавека вера ў звышнатуральнае ўключана ў ход мыслення з самага нараджэння.

— Мысленне дзiцяцi ўключае iнтуiтыўную веру ў звышнатуральнае, — запэўнiвае прафесар Брус Худ. — І значыць, без веры ў Бога нi Hоmо Sарiеnсе, нi сучаснае грамадства не маглi б iснаваць i развiвацца.

Як мяркуюць даследчыкi, вернiкi лепш прыстасаваныя да жыцця. Вера iх гуртуе. А згуртаваныя моцныя ўзаемадапамогай. Значыць, у iх больш шанцаў выжыць у цяжкiя часы. I, такiм чынам, перадаць свае "рэлiгiйныя гены" па спадчыне. Ад гэтага амаль у кожным чалавеку закладзена вера ў Бога. Акрамя таго, выжывальнасць рэлiгiйных (але не свецкiх) абшчын напрамую залежыць ад строгасцi статута. Чым больш абмежаванняў накладвала абшчына на сваiх членаў i чым больш складаныя рытуалы iм даводзiлася выконваць, тым даўжэй iснавала. Гэта выгадна для эвалюцыi. У сваю чаргу тыя людзi i плямёны, якiя былi пазбаўлены паняцця i веры ва Усявышняга, знiкалi, а таксама знiшчалiся, не пакiдаючы пасля сябе нiчога.

Гэта заява ў коранi разыходзiцца з вынiкамi даследаванняў, якiя на працягу некалькiх апошнiх гадоў праводзiў старшы навуковы супрацоўнiк Цэнтра антрапалогii i мыслення Оксфардскага ўнiверсiтэта Джасцiн Барэт. Ён, як кiраўнiк праекта пад назвай "Чаму людзi вераць у Бога?", даказаў: Бога, бадай, няма, а вось рэлiгiйнасць — гэта ўсяго толькi пабочны прадукт эвалюцыйнага развiцця грамадства. Але вельмi каштоўны.

Адзiн ложак на дваiх — пагроза здароўю i сямейнаму шчасцю

Закаханыя, якiя хочуць захаваць сваё здароўе i добрыя адносiны, павiнны перастаць спаць у адным ложку. Да такой высновы прыйшлi брытанскiя спецыялiсты, якiя правялi даследаванне гэтай адвечна актуальнай тэмы, перадае Бi-бi-сi.

Як расказаў спецыялiст па сне доктар Нэйл Стэнлi, традыцыйная дзяльба коўдры, а таксама храп i недасыпанне негатыўна адбiваюцца не толькi на ўзаемаадносiнах, але i на стане здароўя. Паводле праведзенага ўнiверсiтэтам Сурэя даследавання, каля 50 працэнтаў брытанскiх пар пакутуюць ад парушэнняў сну з-за таго, што дзеляць ложак з партнёрам.

Сам Н. Стэнлi, якi адкрыў найбольшую ў Брытанii лабараторыю сну, спiць асобна ад жонкi i пераконвае астатнiх браць з яго прыклад. Сваю пазiцыю ён абгрунтоўвае тым, што гiстарычна людзi не былi створаны для таго, каб спаць на адным ложку. Сучасная традыцыя дзялiць ложак з'явiлася падчас прамысловай рэвалюцыi, калi людзi, якiя iмклiва перабiралiся ў гарады, былi сцiснутыя ў жылой плошчы. Яшчэ з часоў Рымскай iмперыi i аж да ХIХ стагоддзя муж i жонка начавалi ў розных пакоях.

"Гаворка iдзе пра тое, што робiць нас шчаслiвымi. Калi вы спiце разам i абодва выдатна высыпаецеся, нiчога не трэба мяняць. Але не трэба баяцца зрабiць i штосьцi незвычайнае", — кажа вучоны.

Паводле слоў Н. Стэнлi, недахоп сну — прычына ўзнiкнення дэпрэсii, сардэчных захворванняў, парушэннi работы лёгкiх, а таксама няўважлiвасцi, якая прыводзiць да дарожных аварый, няшчасных выпадкаў. Часта, як вынiк усяго, — развод. "Людзi думаюць, што з партнёрам яны спяць лепш, але факты сцвярджаюць iншае", — пацвердзiў сацыёлаг з Унiверсiтэта Сурэя Роберт Мiдоўс.

107-гадовая малайка пачала пошукi... 23-га мужа

Жыхарка Малайзii Вук Кундор, якой споўнiлася 107 гадоў, пачала пошукi новага спадарожнiка жыцця, якi можа стаць яе дваццаць трэцiм мужам, паведамляе агенцтва АFР са спасылкай на мясцовыя СМI.

Кундор непакоiцца, што яе цяперашнi муж Мухамад Муса, якi маладзейшы за яе на 70 гадоў, калi-небудзь можа пакiнуць яе дзеля маладзейшай жанчыны. Зараз Муса праходзiць добраахвотны курс лячэння ад наркатычнай залежнасцi ў Куала Лумпур, i Вук Кундор сумуе без яго. Пажылая малайка заявiла журналiстам, што не збiраецца заставацца адна. "Я збiраюся зноў выйсцi замуж, каб пазбавiцца ад адчування закiнутасцi", — сказала яна. Вук Кундор i Мухамад Муса пажанiлiся ў 2006 годзе. Паведамленнi пра iх шлюб трапiлi ў прэсу, што было звязана з узростам нявесты i значнай рознiцай ва ўзросце памiж маладымi. Тады розныя крынiцы паведамлялi, што для Кундор гэта 21-ы цi 22-i шлюб, а для Мусы — першы.

Мухамад Муса быў кватарантам Кундор. Як яны расказалi журналiстам тры гады таму, iх каханне пачалося з пачуцця ўзаемнай павагi. Муса меў намер навучыць Кундор лацiнскаму алфавiту, а яна яго — асновам iсламу.

Вылiчаны самы цяжкi час працоўнага тыдня — аўторак, 11:45

Як высветлiлi даследчыкi, у першы працоўны дзень тыдня большасць супрацоўнiкаў брытанскiх кампанiй "не перанапружваецца" i праводзiць частку дня ў сацыяльных сетках, даведваючыся навiны ад сваiх знаёмых i сяброў. Але блiжэй да поўдня аўторка настае адплата за "паслаблены" панядзелак — нервовае напружанне i працоўная нагрузка дасягаюць максiмуму.

Кожны аўторак у 11:45 у большасцi офiсных работнiкаў Вялiкабрытанii настае самы цяжкi час. Прынамсi, пра гэта сведчыць сацыялагiчнае апытанне.

"Панядзелак, якi традыцыйна лiчыцца цяжкiм днём пасля выхадных, насамрэч такiм не з'яўляецца. Самы стрэсавы момант працоўнага тыдня — за 15 хвiлiн да поўдня ў аўторак, калi мы ўжо ўваходзiм па-сапраўднаму ў працоўны настрой. Многiя нават гатовыя адмаўляцца ад ланча, разумеючы аб'ём працы, якi чакае на тыднi", — цытуе словы даследчыка Грэма Уотэрса газета Thе Dаilу Tеlеgrарh. Каб нагнаць страчанае, офiсныя работнiкi ўвечар застаюцца пасля заканчэння працоўнага дня.

У сярэднiм, як паказала апытанне, працуючыя брытанцы знаходзяцца ў стане стрэсу 8 гадзiн у тыдзень. 23 працэнты з iх перажываюць стрэс кожны дзень, прычым кожнага дзясятага прымушаюць нервавацца кiраўнiкi, а кожнага дзявятага — калегi.

У сацыялагiчным апытаннi ўзялi ўдзел тры тысячы брытанцаў. "У народзе" лiчыцца, што "панядзелак — дзень цяжкi", але раней розныя даследаваннi паказвалi, што самым напружаным днём з'яўляецца серада — калi ўжо з'яўляюцца першыя прыкметы стомленасцi, а да выхадных яшчэ далёка.

У Дыега Марадоны за даўгi аднялi завушнiцы

Палiцыя Iталii канфiскавала завушнiцы знакамiтага футбалiста Дыега Марадоны коштам 4 тысячы еўра, паведамляе BBС. Завушнiцы былi выняты ў рахунак выплаты падаткаў, якiя Марадона павiнен быў заплацiць за час выступленняў у складзе iтальянскага клуба "Напалi".

Увогуле сённяшнi трэнер зборнай Аргенцiны абвiнавачваецца ў нявыплаце падаткаў на суму ў 37 мiльёнаў еўра. У Iталiю Марадона прыбыў для лячэння ў клiнiцы на поўначы краiны.

Трыма гадамi раней iтальянская палiцыя ўжо канфiскоўвала маёмасць славутага футбалiста. Тады ў яго забралi дзве пары гадзiннiкаў Rоlех агульным коштам у 10 тысяч еўра. Падатковыя палiцэйскiя заяўлялi, што дзейнiчаюць па прадпiсаннi суда, паводле якога яны могуць канфiскаваць у Марадоны любую каштоўную рэч "у межах бачнасцi".

Марадона гуляў у "Напалi" з 1984 па 1991 год. У 1987 годзе ў складзе клуба зарабiў свой першы тытул чэмпiёна Iталii, а праз тры гады стаў двухразовым чэмпiёнам. З кастрычнiка 2008 года Дыега Марадона з'яўляецца галоўным трэнерам зборнай Аргенцiны. Пад яго кiраўнiцтвам каманда выйграла два з шасцi матчаў i будзе змагацца за ўдзел у фiнальнай стадыi чэмпiянату свету ў стыкавых матчах.

←Белорусы — знающая нация. Но не умеющая мыслить?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика