Страсцi па Еўрабачаннi

Источник материала:  

Пра што расказаў у Мiнску дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза?

е так даўно беларускую сталiцу наведаў дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза Б'ёрн Эрыксан. Мэта вiзiту — прасачыць падрыхтоўку да дзiцячага конкурсу песнi "Еўрабачанне-2010", якi, як вядома, у наступным годзе пройдзе ў Мiнску. Менавiта Еўрапейскi вяшчальны саюз (далей ЕВС) займаецца арганiзацыяй i правядзеннем "Еўрабачання".

На прэс-канферэнцыi, якую арганiзавала Белтэлерадыёкампанiя, спадар Эрыксан зазначыў, што "як дарослы конкурс "Еўрабачання", так i дзiцячы, звяртаюць на сябе шмат увагi. Сотнi тысяч маладых людзей па ўсёй Еўропе з'яўляюцца членамi фанклубаў "Еўрабачання".

На прэс-канферэнцыi, якую арганiзавала Белтэлерадыёкампанiя, спадар Эрыксан зазначыў, што "як дарослы конкурс "Еўрабачання", так i дзiцячы, звяртаюць на сябе шмат увагi. Сотнi тысяч маладых людзей па ўсёй Еўропе з'яўляюцца членамi фанклубаў "Еўрабачання".

— Што да 2010 года, то на апошнiм этапе з тых тэлекампанiй, якiя падавалi заяўкi на правядзенне дзiцячага "Еўрабачання", заставалася два прэтэндэнты: РТР-Расiя i Белтэлерадыёкампанiя. Прапановы апошняй былi нашмат лепшымi, таму ЕВС вырашыў, што ў 2010 годзе дзiцячы конкурс песнi пройдзе ў вас. Я, дарэчы, ужо наведаў Мiнск-арэну, i яна мяне вельмi ўразiла — яна вялiкая i вельмi сучасная.

— Сапраўды, конкурс пройдзе ў Мiнск-Арэне, усё будзе ажыццяўляцца з рэкамендацыямi i пад кантролем ЕВС: сцэнарый, пастаноўка, дызайн, сцэна, — адзначыў намеснiк старшынi Белтэлерадыёкампанii Аляксандр Мартыненка. — Усе дэталi абмяркоўваюцца ўсiмi членамi ЕВС, гэта не адзiн канал вырашае. У ЕВС ёсць досвед, з году ў год Еўрабачаннем займаюцца менавiта яны. Таму ўсё будзе абмяркоўвацца калегiяльна. Хутчэй за ўсё мы будзем працаваць сумесна са шведскай тэлекампанiяй. Ужо iснуе канцэпцыя, па якой мы будзем працаваць. Нядаўна мы вярнулiся са Швецыi, дзе сустракалiся з дырэктарам конкурсу "Еўрабачанне" Свантэсам Стаксэлiусам. Зараз вядуцца перамовы з ЮНIСЕФ (раней паведамлялася, што вядучай конкурсу можа стаць Джэнiфер Лопес, пасол добрай волi ЮНIСЕФ — I.Л.). Мы спадзяёмся, што гэта арганiзацыя стане нашым партнёрам. Не выключана, што гэта будзе пасол добрай волi ад ЮНIСЕФ.

— Вы павiнны выкарыстаць гэтую падзею, каб размясцiць Беларусь на карце Еўропы, каб пра вашу краiну даведалася больш людзей, — падбадзёрвае Б'ёрн Эрыксан. — З такiм жа поспехам вы можаце арганiзаваць у Мiнск-Арэне i дарослае "Еўрабачанне".

Вялiкiя дзеткi, вялiкiя бедкi?

— Колькi б разоў конкурс ні праходзiў, заўсёды ёсць шмат крытыкi, — працягвае спадар Эрыксан. — Адным не падабаецца гэта, другiм не падабаецца iншае, абавязкова нехта лiчыць, што некаторыя моманты трэба рабiць па-iншаму. Але гэта цана папулярнасцi, цана ўвагi. 43 краiны ўдзельнiчаюць у гэтым конкурсе — усе не могуць перамагчы. Заўсёды будуць незадаволеныя.

— Пэўныя праблемы ў нас былi ў Расii з адной краiнай, якая пры галасаваннi "забылася" размясцiць нумар для галасавання краiны-ўдзельнiцы. Але ўсё ж такi ў гэтай краiне знайшлося 43 чалавекi, якiя здагадалiся, як можна прагаласаваць, i яны гэта зрабiлi. I палiцыя гэтай краiны ўзбудзiла крымiнальныя справы супраць гэтых людзей. I ў правiлах наступнага "Еўрабачання" ўжо запiсана, што нi ў якiм разе нумары людзей, якiя галасуюць, не павiнны абнародавацца. Мы павiнны зрабiць правiлы такiмi, каб яны падыходзiлi да ўсiх краiн, таму правiлы пастаянна ўдасканальваюцца.

Найбольш чаканым сярод журналiстаў стала пытанне пра тэлеканал, якi будзе займацца адборам i падрыхтоўкай беларускага канкурсанта сёлета: Першы канал цi АНТ?

Як паведамлялася раней, прынцып "Еўрафэсту" з гэтага года выкарыстоўвацца больш не будзе i права адбору кандыдата перададзена тэлеканалу АНТ.

— Падрыхтоўкай нацыянальнага адбору на конкурс "Еўрабачання" могуць займацца толькi члены ЕВС. Тыя, хто не з'яўляецца членам ЕВС, не маюць права выкарыстоўваць лагатып, брэнд i назву "Еўрабачання". Гэта ўласнасць ЕВС. На сёння членам нашай арганiзацыi з'яўляецца толькi адна арганiзацыя з Беларусi — Белтэлерадыёкампанiя. Але мы атрымалi заяўку на ўступленне ў ЕВС ад тэлеканала АНТ. I на гэты момант названую заяўку мы разглядаем, — гаворыць Б'ёрн Эрыксан. — Кожны канал, якi прэтэндуе на членства ў нашай арганiзацыi, павiнен адпавядаць шэрагу крытэрыяў. Галоўныя з iх: канал павiнен трансляваць розныя па змесце праграмы, трансляцыя павiнна весцiся на ўсю краiну, перавага павiнна аддавацца тэлепрадукту айчыннай вытворчасцi (большасць праграм павiнна быць зроблена ў роднай краiне). У снежнi члены ЕВС збяруцца, каб дакладна вырашыць, цi ўступiць АНТ у Еўрапейскi вяшчальны саюз.

Пытанне членства АНТ вырашыцца ў снежнi, а вось падаць заяўку на "Еўрабачанне-2010" Беларусь павiнна ўжо да 15 лiстапада. Хто з двух тэлеканалаў гэта зробiць, пакажа час. У любым выпадку, калi АНТ стане членам ЕВС, то Белтэлерадыёкампанiя разам з АНТ павiнны будуць самi вырашыць, хто з iх дваiх зоймецца падрыхтоўкай беларускага канкурсанта да "Еўрабачання" ў гэтым годзе .

— ЕВС умяшаецца ў гэту сiтуацыю ў тым выпадку, калi вяшчальнiкi папросяць яго аб гэтым, — пракаментаваў сiтуацыю Б'ёрн Эрыксан. — Але ўсё ж мы спадзяёмся на дамоўленасць унутры краiны.

Сусветнага "Еўрабачання" пакуль не будзе?

На пытанне карэспандэнта "Звязды", цi плануецца ў будучынi правесцi сусветны конкурс песнi, Б'ёрн Эрыксан адказаў:

— Фармат правядзення "Еўрабачання" належыць ЕВС. Але мы ўжо прадалi правы на гэты фармат у ЗША, Афрыку i Азiю. Вядзём перамовы па кантракце з Лацiнскай Амерыкай. Вяшчальныя арганiзацыi набылi правы для таго, каб праводзiць свае рэгiянальныя музычныя конкурсы. Але адна рэч — гэта купiць фармат, а iншая — усё арганiзаваць. Калi ў Амерыцы, Азii i Афрыцы гэта атрымаецца, то наступным лагiчным крокам стане правядзенне сусветнага конкурсу песнi. Гэта будзе не так проста, бо iснуюць праблемы з часавымi зонамi. У гэтай сiтуацыi паўстаюць новыя пытаннi: як тады правесцi конкурс у прамым эфiры i наладзiць тэлефоннае галасаванне? У любым выпадку, гэта прыемныя праблемы. I iх мы будзем вырашаць ужо тады, калi сутыкнёмся з неабходнасцю правядзення сусветнага "Еўрабачання" непасрэдна.

Iлья Лапато.  

Даведка "Звязды":

Еўрапейскi вяшчальны саюз — найбуйнейшае аб'яднанне нацыянальных вяшчальных кампанiй у свеце. Створаны ў 1950 годзе, першапачаткова яго членамi былi 23 еўрапейскiя тэлерадыёкампанii. На сёння ў склад ЕВС уваходзiць 75 вяшчальных арганiзацый з 54 краiн. Штодзень ЕВС арганiзоўвае абмен навiнамi памiж 75 вяшчальнiкамi. Штогод такiм чынам распаўсюджваецца да 40 тысяч навiн. Члены ЕВС рэалiзоўваюць 75 сумесных праектаў, сярод якiх перадачы для дзяцей, навуковыя i забаўляльныя праграмы, дакументальныя фiльмы. Найбольш вядомыя праекты — танцавальны i песенны конкурсы "Еўрабачання".

←Белорусы — знающая нация. Но не умеющая мыслить?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика