З'ЯВІЛIСЯ НА НЕБЕ ДЗВЕ КАМЕТЫ I ТРЫ МЕСЯЦЫ...

Источник материала:  

Хто не чуў вулiчнай спявачкi, што галосiць з ранiцы да вечара на мiнскiх вулiцах?

Час ад часу яна робiць перапынкi, каб кiнуць у натоўп, што плыве мiма, якi лозунг.

Пачуўшы, людзi звычайна толькi пераглядваюцца, пацiскаюць плячыма. Змест мяняецца ў залежнасцi ад свята, а людское здзiўленне — не.

"Дзякуй Богу, што няма вайны!" — голасна крычыць яна ў незнаёмы твар. А праз хвiлiну: "Дзякуй Богу, што голаду няма!". I ўжо зусiм нечакана: "Дзякуй Богу, што няма землятрусу!"

Людзi пасмейваюцца i бягуць мiма — от, якi тут голад i землятрус!

А мiж тым, у гiсторыi Беларусi шмат дзiўных i страшных старонак...

Пра дэталi адной падзеi даведалася зусiм нядаўна, прачытаўшы рэканструкцыю i пераклад

"Запiсаў пра княжэнне Вiценя" — летапiснага твора пра асобу i дзейнасць Вiценя, якi княжыў у ВКЛ прыкладна два дзесяцiгоддзi — ад 1293 да 1316 г.

Дзякуючы лiтаратуразнаўцу Iвану Саверчанку, якi перастварыў гэты тэкст на сучаснай беларускай мове, можам мы чытаць цяпер пра падзеi, якiя i сёння ўражваюць да глыбiнi душы...

"У дзень Хрыстова Нараджэння (каля 1315 г.) на небе з'явiлiся дзве каметы i тры месяцы. Каметы палалi яркiм святлом ажно да апошняга дня лютага. А потым у Польшчы, Лiтве i на Русi i ў прылеглых землях здарыўся вялiкi голад. Людзям неставала зерня, караняплодаў i iншай ежы.

Няшчасныя маткi i бацькi елi сваiх дзетак. Кармiлiся мерцвячынай, гнiллю i ўсякiмi адкiдамi, абы толькi суняць невыносны голад. Калi хтосьцi iшоў вулiцай — мужчына цi жанчына, хлопец цi дзеўка — згаладалыя людзi выскоквалi з хат i двароў, хапалi iх, забiвалi i адразу ж з'ядалi. Той голад трываў ажно два гады".

...Чытаеш такое i мiжволi згадваеш: "Дзякуй Богу, што голаду няма!"

ПАД ЧУЖЫМ СОНЦАМ

Амаль год таму прыйшоў мне па пошце рукапiс ад незнаёмага аўтара.

Твор прачытала, сям-там зрабiла праўкi, а вось нi лiста, нi каментараў яму не адправiла — думаю...

Гадоў пару таму я зрабiла б усё iначай — хутчэй за ўсё аднесла б аповесць у якi часопiс, парэкамендавала да друку. Вось толькi досвед мой вучыць, што нярэдка нiчога такая рэкамендацыя не дае — мала хто хоча ў нашых часопiсах займацца маладымi сарамлiвымi правiнцыяламi, асаблiва тымi, якiя без змястоўных "выпендронаў" i стылiстычных "выкрутасаў".

Вось апавяданне Пашы Анцiпава, над якiм i я смяялася i ўсе мае сябры-знаёмыя рагаталi, пабывала ажно ў трох рэдакцыях — i ўсё нiяк. Прытым, што сам аўтар выйграў некалькi лiтаратурных прэмiй у Расii. I толькi нядаўна, пасля чарговай замежнай перамогi, звярнуў на яго ўвагу i адзiн з нашых часопiсаў.

Нi для каго не сакрэт, што большасць з тых маладых лiтаратараў, хто мае сёння хоць бы адносную вядомасць у Беларусi, спачатку атрымалi прызнанне за яе межамi.

Вось толькi сорамна i непрыемна раiць маладому пiсьменнiку шукаць сваё месца пад чужым сонцам...

Ганна КIСЛIЦЫНА.

←Белорусы — знающая нация. Но не умеющая мыслить?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика