Самыя вялiкiя i самыя малыя кватэры ў Беларусi

Источник материала:  

Хочаш ведаць — глядзi кадастр!

Амаль васемсот квадратных метраў складае плошча самай вялiкай кватэры, якая прадавалася калi-небудзь у беларускай сталiцы. Як падае афiцыйны сайт Беларускага кадастравага агенцтва, размяшчаецца яна па адрасе — 3-цi Парнiковы завулак, 13а. Гэта дванаццацiпакаёвая (!) кватэра агульнай плошчай 797.2 кв.м. Яе кошт амаль 24 мiльёны беларускiх рублёў (на момант куплi — 08.2001 г.).

Што самае цiкавае, такая вялiкая кватэра ў гэтым трохпавярховым доме не адна: на першым паверсе ёсць 10-пакаёўка ў 615, 8 кв.м, ацэненая ў Br 19 225 000. Нешта падобнае ў сталiцы ёсць толькi на вулiцы Собiнава, 45, дзе дзевяцiпакаёвая кватэра займае плошчу 600,3 кв.м. Прычым абодва дамы пабудаваныя з лёгкабетонных блокаў.

У абласных жа цэнтрах самыя вялiкiя кватэры размяшчаюцца ў Вiцебску i Гродне: Вiцебск (вул. "Праўды", 26/2) — трохпакаёвая на 684 кв.м., Гродна (вул. Фолюша, 15) — трохпакаёвая плошчай 672 кв.м. У Магiлёве ж самая вялiкая знаходзiцца па вул. Першамайскай, 46 — 574,2 кв.м., Брэст можа пахвалiцца кватэрай на вул. Грышынскай, 27, плошча якой 308,6 кв.м. Самая вялiкая ў Гомелi — усяго 200 кв.м, у ёй 4 пакоi, i размяшчаецца яна ў трох павярховым доме па вулiцы Сялянскай,11.

Што да самых малых па плошчы кватэр, то ў сталiцы гэта кватэра ў доме № 42 па вул. Цiмiразева — 10,16 кв.м. У Магiлёве плошча самай малой кватэры — 12,4 кв.м (вул. Лазарэнкi, 50), у Гомелi — 12,3 кв.м. (Урыцкага, 14), у Вiцебску — 10, 99 кв.м (вул. Ленiнградская). Самымi малымi па плошчы кватэрамi ў Беларусi паводле базы звестак Беларускага кадастравага агенцтва з'яўляюцца кватэры ў Гродне i Брэсце. Горад над Нёманам мае кватэру плошчай 3 кв.м (вул. Кабяка,8), а па вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi ў горадзе над Бугам размешчана кватэра плошчай усяго 2 кв.м.

— Аналiз здзелак па куплi-продажы нерухомасцi ў нас вядзецца з 2005 года — расказаў "Звяздзе" адмiнiстратар рэестра коштаў Беларускага кадастравага агенцтва Канстанцiн Пазняк. — Электронная база звестак з'явiлася ў iнтэрнэце нядаўна, са студзеня гэтага года. Туды ўваходзяць звестак за ўсе гады, калi такiя здзелкi праводзiлiся.

На сёння ў базе звестак рэестра коштаў змешчаныя звесткi пра 1 119 666 здзелак куплi-продажу. Абнаўленне базы адбываецца штомесяц.

Iлья Лапато.

←Белорусы — знающая нация. Но не умеющая мыслить?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика