А ўсiм Караткевiчам уваход бясплатны!

Источник материала:  

Вiцебскi "Беларускi тэатр "Лялька" ў дзень нараджэння вялiкага земляка, ураджэнца Оршы Уладзiмiра Сямёнавiча Караткевiча, 26 лiстапада будзе пускаць на паказ гледачоў з такiм прозвiшчам бясплатна. А пры поўным супадзеннi iмя, iмя па бацьку i прозвiшча гарантуецца бясплатнае наведванне тэатра да 26 лiстапада 2010 года, да 80-годдзя з дня нараджэння класiка.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" прадстаўнiкi адмiнiстрацыi тэатра, гэта не проста рэкламны ход. Менавiта па творах Караткевiча пастаўленыя спектаклi "Забыты скарб" i "Ладдзя роспачы". Апошнi стаў своеасаблiвай "вiзiтнай карткай" тэатра з глыбiнкi. У вераснi "Ладдзю роспачы" пакажуць у Балгарыi на мiжнародным фестывалi "П'еро".

Паводле слоў дырэктара "Лялькi" Ларысы Чупахiнай, усяго ў рэпертуары "Лялькi" ужо больш за трыццаць спектакляў. Сёлета ў тэатры распачынаецца юбiлейны, 25 па лiку, тэатральны сезон. Асаблiвасць яго ў тым, што ўпершыню ў "дзiцячым" тэатры дарослыя гледачы змогуць глядзець спектаклi, пастаўленыя спецыяльна для iх, не меней чым два разы ў месяц. Натуральна, i касавы збор павялiчыцца, але галоўнае — дарослыя гледачы даўно мелi патрэбу, як ў дзяцiнстве, "акунуцца ў свет лялек", але з фiласофскiм ухiлам.

Спецыяльна для дарослых лялечнiкi рыхтуюць новы спектакль пад рабочай назвай "Каханне. Каханне..." па матывах знакамiтага "Дэкамерона" .

На жаль, у тэатры вельмi мала глядацкiх месцаў — меньш за 130. Таму, каб набыць бiлет, даводзiцца стаяць у чэргах. Лялечнiкi мараць пра прыбудову да цяперашняга будынка, што ў самым цэнтры Вiцебска. Яе праект стварыў навучэнец вiцебскага каледжа Васiль Карась, хлопец з Глыбоцкага раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика