Лазню абяцаюць адчынiць да канца года

Источник материала:  

З вёскi Шыганы Слонiмскага раёна да нас звярнулася жанчына (прозвiшча прасiла не называць) з пытаннем адносна лазнi. Трэцi год будуюць памiж уласна Шыганамi, вёскамi Новадзявяткавiчы i Мiрнае, казала, падаецца, нарэшце амаль скончылi. Аднак аб'ект так i не быў уведзены ў эксплуатацыю, прынамсi за апошнiя паўгода нiякiх новых зрухаў тут не адбылося.

— А дзе ж нам памыцца? Як лета было, цёплае надвор'е стаяла, дык мы неяк на дварах прыстасавалiся лазневыя працэдуры прымаць. А цяпер як? I ў сельсавет звярталiся, i ў раённае прадпрыемства ЖКГ тэлефанавалi, дык усюды адказваюць, што няма сродкаў, — тлумачыла заяўнiца.

— А гэтая лазня пакуль не знаходзiцца на нашым балансе, яе перададуць нам, як толькi ўвядуць у эксплуатацыю, — патлумачыў нам кiраўнiк раённага прадпрыемства ЖКГ Уладзiмiр ПАКАЛО. — Так што пытанне крыху не на адрас, звяртайцеся або да заказчыка, у ролi якога выступае "Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва" райвыканкама, або да падрадчыка — СПМК—163.

Iнжынер "Упраўлення капiтальнага будаўнiцтва" Слонiмскага райвыканкама Сяргей ДАРОШКА ўдакладнiў, што згаданая лазня будуецца не трэцi, а другi год. Прычым яна фактычна ўжо пабудаваная — гатоўнасць аб'екта складае 90 працэнтаў. Аднак яна сапраўды пакуль не ўведзена ў эксплуатацыю. Па словах суразмоўцы, лазня часова "замарожана" па прычыне недахопу апошняй часткi сродкаў, якiя дагэтуль паступалi з бюджэту абласной ЖКГ.

— Да будынка падведзены ўсе сеткi, ацяпляцца ён будзе ад кацельнi, што размяшчаецца побач. Унутры зроблены апрацоўчыя работы. Засталося набыць толькi дробязi кшталту лавак, шафак, касавага апарата, правесцi невялiкае добраўпарадкаванне, — патлумачыў Сяргей Анатольевiч. — Думаю, што да новага года лазня будзе ўведзена ў эксплуатацыю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика