Халадзiльнiк у падарунак — з лёгкай рукi дачкi

Источник материала:  

Падпiска-2009

Менавiта так, а не iнакш усмiхнулася ўдача нашаму даўняму падпiсчыку з Iўеўскага раёна Вiктару Шарлану. Паводле яго слоў, у рэдакцыю "Звязды" ён дасылаў купоны штоквартальна. У свой час нават выйграў веласiпед. А вось апошнiя некалькi гадоў не шанцавала. У чарговы раз запоўнiць квiток i паслаць яго на адрас газеты ён даручыў сваёй дачцэ Таццяне, якая вучыцца цяпер у Слуцкiм медыцынскiм каледжы. I якiм было здзiўленне сям'i Шарлан, калi ў хуткiм часе паштальён iм прынёс добрую вестку — пра выйгрыш 2-камернага халадзiльнiка "Атлант".

Халадзiльнiк у падарунак — з лёгкай рукi дачкiЗразумела, што сямейнаму шчасцю не было канца. Асаблiва гэта было бачна на ўрачыстым уручэннi каштоўнага прыза ў актавай зале Iўеўскага райвыканкама. Бацька Вiктар, мацi Галiна i дачка Таццяна ззялi ад радасцi ад таго, што каштоўны прыз у рэшце рэшт прыбыў на месца прызначэння. А то, маўляў, суседзi ўжо пачалi пасмiхацца: "А цi праўда ўсё гэта, што было напiсана ў газеце?" Не ў якасцi апраўдання скажам, што "Звязда" нiколi не падводзiла сваiх падпiсчыкаў i заўсёды старалася прыўнесцi нейкiя радасныя моманты ў iх жыццё. Можна не сумнявацца, што пэўную порцыю адрэналiну мы дадалi i яшчэ некалькiм удзельнiкам цырымонii — супрацоўнiку iдэалагiчнага аддзела райвыканкама Пятру Кунцiкаму i фотакарэспандэнту мясцовай газеты Станiславу Зiзянкевiчу, якiя ў звяздоўскай вiктарыне выйгралi майку i бейсболку з фiрмавым лагатыпам "Звязды".

Яшчэ адным месцам для раздачы падарункаў стала гiмназiя №1 у г.Лiдзе. Намеснiк дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Аляксандра Вiнча выйграла каляровы тэлевiзар "Вiцязь". Звяздоўская лаўрэатка прызналася, што на працягу амаль двух дзясяткаў гадоў сябруе з найстарэйшым беларускамоўным выданнем i вельмi задаволеная такой дружбай. Яе вынiкам стаў каштоўны прыз. Аляксандра Iванаўна выказала надзею i спадзяваннi на тое, што колькасць падпiсчыкаў на Лiдчыне пасля такiх акцый будзе толькi расцi. З ёю былi салiдарныя кiраўнiк гiмназii Наталля Андрэеўна Зайцава i начальнiк iдэалагiчнага аддзела райвыканкама Iнэса Генадзеўна Белуш, якiя з задавальненнем уручылi тэлевiзар сваёй зямлячцы.

Чарговы выезд "у людзi" традыцыйна стаў вельмi багатым на сустрэчы. Журналiсты "Звязды" наведалi многiя пункты Мiнскага i Гродзенскага рэгiёнаў, сустрэлiся з многiмi людзьмi. Мы ўпэўненыя ў тым, што па слядах звяздоўскага маршрута з'явiцца новыя прыхiльнiкi газеты, якая лiчыцца сапраўдным дарадцам i памочнiкам у кожнай сям'i.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI (фота).

Мiнск—Дзяржынск—Карэлiчы—Навагрудак—Iўе—Лiда—Воранава—Ашмяны—Смаргонь—Маладзечна—Валожын—Мiнск.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика