Большасць насельнiцтва карыстаецца рускай мовай, але i беларуская нам родная

Источник материала:  

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 19 верасня)

Паводле вынiкаў даследавання "Меркаванне грамадзян Беларусi аб пашырэннi прымянення беларускай мовы ў жыццi грамадства", праведзенага Iнфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, амаль палова насельнiцтва краiны лiчыць неабходным перш-наперш пашырыць ужыванне беларускай мовы ва ўсiх дзiцячых дашкольных установах, трэць апытаных — падчас адукацыйнага працэсу ва ўсiх навучальных установах. Вядучая роля ў пашырэннi ўжывання беларускай мовы ў жыццi грамадства адводзiцца новаму пакаленню, сiстэме адукацыi, сродкам масавай iнфармацыi, органам дзяржаўнага кiравання.

Палова насельнiцтва падтрымлiвае iдэю больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ў краiне пры ўмове, што падчас яе рэалiзацыi не будзе перагiбаў. Без усялякiх умоў iдэю падтрымлiвае 21 працэнт грамадзян, супраць — каля 16. Варыянт адказу "мне ўсё адно" выбралi каля 7 працэнтаў.

Трэць насельнiцтва лiчыць важным для дзяржавы больш шырокае выкарыстанне ў грамадстве беларускай мовы i акурат столькi ж — не вельмi важным. Iнакш кажучы, роўныя часткi насельнiцтва як прызнаюць, так i не прызнаюць важнасць моўнай праблемы для краiны. Палова рэспандэнтаў лiчыць, што беларускай мове патрэбна дзяржаўная падтрымка, аднак 27 працэнтаў не бачаць у гэтым неабходнасцi, а пятая частка не змагла адказаць на гэта пытанне.

Аб поўнай гатоўнасцi перайсцi зараз на стасункi на беларускай мове заявiлi толькi 7,6 апытаных. Аб сваёй поўнай або частковай гатоўнасцi мець стасункi на беларускай мове ва ўстановах культуры заявiлi 58 працэнтаў рэспандэнтаў, ва ўстановах адукацыi — 60 працэнтаў. У меншай ступенi насельнiцтва гатовае да ўжывання беларускай мовы ў медустановах — 36 працэнтаў, у мiлiцыi i армii — 36.

60 працэнтаў выказалiся за недапушчэнне сiлавых метадаў уздзеяння пры пашырэннi сферы выкарыстання беларускай мовы, за ўлiк iнтарэсаў i магчымасцяў усiх слаёў грамадства.

За вядзенне дзелавой перапiскi ў краiне на беларускай мове выступаюць толькi 18 працэнтаў, 45 працэнтаў апытаных адмоўна ставяцца да такой iдэi, 33 працэнты з якiх — катэгарычна супраць.

Па меркаваннi 55 працэнтаў апытаных, найбольш характэрнымi рысамi жыхароў краiны з'яўляюцца мiралюбства, добразычлiвасць да iншых народаў. 36,7 працэнта паказалi на валоданне дзвюма мовамi — рускай i беларускай. 18 працэнтаў адзначылi валоданне беларускай мовай.

Жыхаром рэспублiкi лiчаць сябе 43 працэнты апытаных, грамадзянiнам незалежнай дзяржавы — 30, жыхаром свайго горада, раёна, вёскi — 24, грамадзянiнам рэспублiкi, якая была ў складзе СССР, — 12. Палова iдэнтыфiкуе сябе з прадстаўнiкамi адзiнага народа Рэспублiкi Беларусь. Прадстаўнiкамi сваёй нацыi, народнасцi ўсведамляюць сябе 27 працэнтаў. Шостая частка аднесла сябе да жыхароў Зямлi. Жыхарамi Еўропы ўсведамляюць сябе крыху менш за 5 працэнтаў (у большай ступенi еўрапейцамi адчуваюць сябе студэнты i мiнчане).

Большасць насельнiцтва лiчыць дастатковай ступень выкарыстання беларускай мовы ў СМI краiны i рэгiёнаў.

Ул. iнф.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика