Надвор'е на гэтым тыднi будзе зменлiвае

Источник материала:  

На гэтым тыднi атлантычныя цыклоны прынясуць у Беларусь больш вiльготныя паветраныя масы. Надвор'е будзе зменлiвае, чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У сераду кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў асноўным па паўночнай палавiне рэспублiкi. Начная тэмпература паветра складзе 8—13 градусаў цяпла, а ў дзённыя гадзiны тэмпературны фон будзе вагацца ад 15 градусаў цяпла на поўначы да плюс 24 градусаў на поўднi. Атмасферныя франты, якiя накiроўваюцца з Заходняй Еўропы, прынясуць у чацвер кароткачасовыя дажджы на большую частку тэрыторыi краiны. Месцамi магчымыя навальнiцы. Дзённая тэмпература не перасягне 12—19 градусаў цяпла. У пятнiцу дажджы пройдуць толькi месцамi. Ноччу будзе плюс 4—10 градусаў, днём — 11-17 градусаў цяпла.

Да выхадных атмасферны цiск пачне расцi, будзе пераважна без ападкаў. Толькi на паўночным усходзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Начная тэмпература ў ноч на суботу i ў ноч на нядзелю можа панiзiцца да 2-9 градусаў цяпла, на тарфянiках Палесся не выключаны замаразкi да нуля — мiнус 2 градусаў. Суботнiм днём паветра прагрэецца да 11—17 градусаў цяпла, а ў нядзелю будзе на пару градусаў цяплей — плюс 13—19 градусаў.

Вольга ФЯДОТАВА, БЕЛТА.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика