Утаймаванне халестэрыну

Источник материала:  

Калi аднаго толькi змянення ладу жыцця недастаткова для знiжэння ўзроўню агульнага халестэрыну, асаблiва халестэрыну лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi (дрэннага), да прымальных значэнняў, урач прызначае лячэнне.

Урач улiчвае мноства складнiкаў — лад жыцця хворага, узрост, агульны стан здароўя i магчымыя пабочныя эфекты прэпарата. Пасля пачатку лячэння неабходна сачыць за ўтрыманнем лiпiдаў у крывi, для чаго прызначаюцца адпаведныя аналiзы крывi. Да лекаў, якiя прымяняюцца для знiжэння ў крывi ўзроўню халестэрыну i трыглiцэрыдаў, адносяцца:

СТАЦIНЫ

Яны парушаюць сiнтэз халестэрыну ў арганiзме, блакуюць утварэнне рэчыва, з якога печань сiнтэзуе халестэрын. Прэпараты знясiльваюць запасы халестэрыну ў пячоначных клетках, што прымушае iх паглынаць халестэрын з крывi, дзе ў вынiку знiжаецца яго канцэнтрацыя. Стацiны могуць нават стымуляваць растварэнне адкладанняў халестэрыну, якiя ўжо ёсць у наяўнасцi, iнакш кажучы, "раскупорыць" артэрыю. Стацiны адносна бяспечныя, эфектыўныя i добра пераносяцца хворымi. Аднак не рэкамендуюцца пры сур'ёзных пашкоджаннях печанi.

ЛЕКI, ЯКIЯ ЗВЯЗВАЮЦЬ ЖОЎЦЕВЫЯ КIСЛОТЫ

Яны знiжаюць узровень халестэрыну ў крывi, звязваюць жоўцевыя кiслоты ў кiшэчнiку, прымушаюць печань сiнтэзаваць дадатковую колькасць жоўцевых кiслот. Паколькi для iх сiнтэзу печань выкарыстоўвае халестэрын, то павышаная выпрацоўка жоўцевых кiслот азначае выкарыстанне для гэтай мэты большай колькасцi халестэрыну. У крывi такiм чынам застаецца халестэрыну менш. Лекi прымаюцца штодзённа, на працягу месяцаў i нават гадоў, каб спрыяльна ўздзейнiчаць на працяканне атэрасклерозу.

НIКАЦIНАВАЯ КIСЛАТА (НIЯЦЫН)

З'яўляецца адным з вiтамiнаў групы В. Калi нiяцын прымаць у дозах, якiя намнога перавышаюць патрэбу ў iм як у вiтамiне, то ён ператвараецца ў лекi. Нiкацiнавая кiслата спрыяльна ўздзейнiчае на ўзровень трыглiцэрыдаў, халестэрыну лiпапратэiнаў высокай i нiзкай шчыльнасцi. Недахопы "нiкацiнкi" ў тым, што яна выклiкае пачырваненне скуры пасля ўвядзення, парушае функцыi печанi, узмацняе праявы падагры i цукровага дыябету.

ФIБРАТЫ

Спрыяльна ўздзейнiчаюць на ўтрыманне ў крывi халестэрыну лiпапратэiнаў высокай i нiзкай шчыльнасцi, трыглiцэрыдаў. Да пабочных з'яў адносяць парушэннi работы страўнiкава-кiшачнага тракта. Звычайна iх не прызначаюць разам са стацiнамi, паколькi камбiнацыя прэпаратаў дзвюх груп можа справакаваць запаленне мышцаў.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

←В Минске открылось представительство Немецкой ассоциации народных университетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика