На помніку ў Смаргоні пераблыталі словы Багушэвіча

Источник материала:  
21.09.2009 09:39 — Новости Общества
У Смаргоні зьявіўся помнік з памылкай у тэксьце. У вельмі вядомай цытаце, якую многія ведаюць на памяць, памянялі месцамі словы. Сам яе зьмест мясцовыя жыхары ўспрынялі як несастарэлы з 1891 году, калі гэтыя словы былі ўпершыню надрукаваныя.

На помніку ў Смаргоні пераблыталі словы Багушэвіча
 
Гаворка ідзе пра статую Францішка Багушэвіча, выкананую менскім скульптарам Львом Гумілеўскім. Помнік паставілі да сьвята беларускага пісьменства, што адзначалася ў Смаргоні ў гэтым верасьні. У нагах першага нацыянальнага паэта - бронзавая дошка з самымі вядомымі ягонымі словамі: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Але ў цытаце зьменены парадак слоў: на дошцы напісана - “нашай мовы”. Карэспандэнт "Радыё Свабода" зьвярнуўся да Алеся Жамойціна, які загадвае Літаратурна-мэмарыяльным музэем-сядзібай Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Смаргонскага раёну. Ці вядома яму пра гэта?

“Яны спахапіліся, прыяжджалі да мяне адразу пасьля адкрыцьця, калі ўбачылі памылку. Адкуль яна ўзялася? У 1990 годзе быў выпушчаны такі каляндарык на мацерчатай аснове зялёненькі са словамі Багушэвіча, і там былі пераблытаны яго словы. І яны тэкст узялі ня з кнігі, а з гэтага каляндарыка. Вось табе й маеш! Ну й цяпер яны пагадзіліся, што трэба зьняць дошку і пераліць”.

Цытата паходзіць з прадмовы да зборніка “Дудка беларуская”, які Францішак Багушэвіч выдаў пад псэўданімам Мацей Бурачок. Робячы помнік клясыку беларускай літаратуры, зазірнуць туды не палічылі патрэбным ці проста паленаваліся.

←Нефть дешевеет на фоне укрепления доллара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика