Дзве даты. 19 верасня
19.09.2009
—
Новости Общества
1905 год — нарадзiўся (в. Сялiба сёння Бярэзiнскага раёна) Янка Тумiловiч, беларускi паэт.
З'яўляўся членам лiтаратурных аб'яднанняў "Маладняк" i "Проблiск". У 1926 годзе
выдаў паэтычны зборнiк "Пунсовая ранiца", працаваў выкладчыкам у Вышэйшай палiтасветшколе,
у рэдакцыi газеты "Пiянер Беларусi". У 1936 i 1937 гадах паэт арыштоўваўся, быў
асуджаны да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў, у 1938-м расстраляны. Рэабiлiтаваны
ў 1940 годзе.
1923 год — у Савецкiм Саюзе прынята пастанова "Аб набатным звоне", якая прадпiсвала знiмаць
з цэркваў званы, з-за iх "непатрэбнасцi".
