Генсак НАТА прапанаваў Расii аб'яднаць сiстэмы ПРА

Источник материала:  

Генсак НАТА прапанаваў Расii аб'яднаць сiстэмы ПРАГенеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявiў, што альянсу, Расii i ЗША варта разгледзець магчымасць аб'яднання сваiх сiстэм супрацьракетнай абароны.

Расмусэн заявiў, што Паўночнаатлантычны альянс гатовы абмеркаваць любую прапанову па глабальнай бяспецы, якую ўнясе прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў. Альянс, у сваю чаргу, накiруе Мядзведзеву свае прапановы адносна стварэння новага дагавора па еўраатлантычнай бяспецы. Генсак НАТА звязаў гэты крок з рашэннем Вашынгтона адмовiцца ад размяшчэння аб'ектаў сваёй сiстэмы ПРА ў Польшчы i Чэхii, аб якiм было абвешчана напярэдаднi. Разам з тым Расмусэн падкрэслiў, што Расiя павiнна паўплываць на Іран, якi падазраюць у распрацоўцы ядзернай зброi i для абароны ад якога, як лiчылася, ЗША планавалi размясцiць ракеты i радар ва Усходняй Еўропе.

←Мат — не формат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика